пенасіліка́т, ‑у, М ‑каце, м.

Будаўнічы матэрыял з вапны і молатага пяску; порысты бетон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ячэ́істы, ‑ая, ‑ае.

З мноствам ячэек; порысты, наздраваты. Ячэістая цэгла. □ Бялізнавыя палічкі шафаў маюць ячэістае запаўненне. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмазі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Штучны порысты запаўняльнік лёгкіх бетонаў, які атрымліваецца з расплаўленых металургічных шлакаў пры іх хуткім ахаладжэнні і здрабненні; шлакавая пемза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

керамзі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Порысты будаўнічы матэрыял у выглядзе гравію або шчэбеню, які вырабляецца паскораным абпальваннем легкаплаўкіх глін і прымяняецца для атрымання лёгкага бетону і жалезабетону.

[Грэч. kéramos — гліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́хкі ’пышны, пульхны, порысты’ (ТСБМ; Шат., Др.-Падб.; лаг., Сл. ПЗБ; Воўк-Лев., Татарк., 182); пу́хкы ’тс’ (Клім.), пухкі́ ’пульхны, мяккі, дрыгвяністы’ (ТС), параўн. укр. пухки́йпорысты, мяккі’. Ад пу́хаць, пу́хкаць ’брадзіць, ферментаваць’, па узору мя́ккі, лёгкі і пад.; параўн. падобныя дэрываты з іншай семантыкай: славен. púhek ’рэдкі; абвіслы (пра адзенне)’, славац. дыял. puchký ’вільготны, мокры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухле́ц ’попельна-шэрая глеба; пясчаная ці падзолістая глеба з неперагніўшымі часткамі расліннасці’ (Хрэст. дыял.; полац., Нар. лекс.). Ад пухлы ’рыхлы, порысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парало́н, ‑у, м.

Лёгкі эластычны порысты сінтэтычны матэрыял. Кляпнёў пайшоў у калідор, скінуў сваё шыкоўнае, кароткае — па апошняй модзе — і лёгкае, на паралоне, паліто і вярнуўся назад... з бутэлькай кубінскага рому. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наздрава́ты, ‑ая, ‑ае.

З невялікімі, частымі адтулінамі, дзірачкамі; порысты. Наздраваты хлеб. Наздраваты шлак. □ Пачарнелы снег быў наздраваты і храбусткі. Новікаў. Над імклівым, сцюдзёным бяздоннем нябачна штурхаліся, шоргаліся, кружылі на месцы і зноў спяшаліся за плынню шэрыя, наздраватыя крыгі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́рхлы ’наздраваты, порысты’: пурхлы хлеп, увесь у дзюрках (швянч., Сл. ПЗБ; Цых.), а таксама пра хваравітага, вялага, пухлага (ушач., Пан. дыс.); пу́рхны ’пухкі’ (Сл. ПЗБ) параўноўваецца з літ. purknus ’тс’ (там жа). Звязана з пу́рха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Ласк. да пена (у 1 знач.); невялікая пена. Пахне поле пірагамі, Цёплым з пенкай малаком. Парахневіч.

2. Плеўка, якая ўтвараецца на некаторых вадкасцях пры іх астыванні. // Пеністы слой сіропу, які з’яўляецца ў час варкі варэння. Калі ўсе паснедалі, мама ўзялася варыць на кухні малінавае варэнне, а мы стаялі збоку і па чарзе з’ядалі са сподка пенку, якую мама здымала драўлянай лыжкай. Пальчэўскі.

пе́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Лёгкі порысты вогнетрывалы матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)