Падэ́сць ’падман’ (ТСБМ). З польск. podejście ’хітрасць, падман’. Сюды ж подэ́йсны ’ліхі, подлы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сце́рва, ‑ы, м. і ж.

Разм. лаянк. Подлы чалавек. [Рачкоўскі:] — Сам забудзься, што ты — сцерва, дык і людзі забудуцца. Зарэцкі. — Прызнавайся, сцерва! — не вытрымлівае Свірыд і кідаецца на нявестку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́цийподлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гну́сны і гню́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які выклікае агіду; брыдкі, гадкі. Гнусная лаянка. Гнусны ўчынак. // Подлы, здольны тварыць гадасці (пра чалавека). Легенда народа стварыла Іуду,.. Як гнусную постаць прадажнага бруду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́дкасць, ‑і. ж.

Уласцівасць брыдкага. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы... Галавач. // Нізкі, подлы, ганебны ўчынак. Другі, каб у дастатку жыць. Гатовы брыдкасць хоць каму зрабіць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гане́бны, ‑ая, ‑ае.

Варты асуджэння, ганьбавання; нізкі, подлы. Ганебны ўчынак. Ганебныя паводзіны. Ганебная вайна. // Здольны абразіць; зняважлівы. Ганебнае слова. Ганебная мянушка. // Такі, якога варта саромецца; бясслаўны. Ганебнае мінулае. Ганебнае становішча. Ганебны канец.

•••

Паставіць да ганебнага слупа гл. паставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярзо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі агідны, паганы; подлы. Мярзотнае стварэнне. Мярзотная лаянка. □ У глыбіні душы.. [Люба] адчувала, што адбылося нешта непапраўнае і па сваёй сутнасці агіднае, мярзотнае. Лынькоў. [Патоцкі] не задумваецца ў выбары сродкаў для дасягнення сваіх мярзотных мэт. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлю́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑люзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Подлы чалавек, нягоднік. Суіснаваць я адмаўляюся З падлюгамі і кар’ерыстамі. Панчанка. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Люба:] — Глядзі, як зайцы, [паліцаі] скачуць па кустах. Дажыліся, падлюгі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхалі́м, ‑а, м.

Нізкі, подлы чалавек, які дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады; падлізнік. — Ото душа! Ото начальнік! — Так падхалімы кожны раз Хвалілі, соладка гурчалі І грошы мірна кралі з кас. Панчанка. [Містэра Лаяна] не маглі абмануць ліслівыя позіркі, кампліменты яўных падлізаў, робленыя ўсмешкі падхалімаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Безецный ’нізкі, подлы’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Укр. (з XVI ст. і ў дыялектах) безецний ’тс’. Запазычанне з польск. bezecny ’тс’ (да прасл. čьstь ’гонар’; Слаўскі, 1, 120). Цімчанка, 70; Булыка, Запазыч., 40. Сюды адносіцца і беззэ́цны цмок ’міфічны змей у беларускіх казках’ (Мядзв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)