Та́фель ’паркет’ (Некр. і Байк.). Запазычана з ням. Tafel ’дошка, пліта’, магчыма, праз польск. tafelkaплітка, дошчачка’ ад tafla ’пліта, тонкая дошчачка’, гл. тахля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарапі́ца, ‑ы, ж.

1. зб. Дахавы матэрыял з абпаленай гліны або з цэментава-пясчаных раствораў у выглядзе пласцінак з пазамі або плітак. Домікі былі ўсе на адзін манер — вастраверхія, крытыя чырвонай чарапіцай. Навуменка.

2. Асобная такая пласцінка або плітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

керамі́чны

1. керами́ческий;

~ная плі́тка — керами́ческая пли́тка;

2. (предназначенный для производства керамики) керами́ческий, кера́миковый;

к. заво́д — керами́ческий (кера́миковый) заво́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус. пли́нтус (з XIX ст.) з лац. plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч. πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брыке́т, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.

1. ‑а. Плітка, цаглінка з якога‑н. спрасаванага матэрыялу. Тарфяныя брыкеты з’яўляюцца высакаякасным апалам. «Беларусь». А Заслонаў ужо вучыў, як рабіць вугальныя брыкеты, як пры дапамозе пяску і вады выводзіць са строю паравозы і аўтамашыны. Шчарбатаў.

2. ‑у, зб. Разм. Прасаваны торф або вугаль у выглядзе цаглінак. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач.

[Фр. briquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шакала́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Кандытарскі выраб, які атрымліваецца шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам і дабаўленнем розных смакавых і араматычных прыпраў. Плітка шакаладу. □ Раіса аддае.. [жанчыне] свой шакалад і ўгаворвае, што гэта вельмі карысна — падмацавацца ў такі момант шакаладам. Шамякін. // Напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу. Пакалыхваючыся ў вагоне яшчэ дзесьці за Варшавай, фон Крубер у гэты час піў цёплы шакалад, праглядаючы свежую берлінскую газету. Шахавец.

[Ісп. chocolade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Табле́тка ’плоскі шарык з лекавага парашку’ (ТСБМ), ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ). Укр., рус. табле́тка, польск. tabletka, чэш., славац. tableta, tabletka, славен. tablẹ̑ta, tablẹ̑tka, серб.-харв. таблѐта, макед. таблета, балг. табле́тка. Праз нямецкую з франц. tabletteплітка, таблетка’ — памяншальнай формы ад table ’дошка, пліта, табліца’ < лац. tabula ’тс’. (Брукнер, 563; Голуб-Ліер, 475; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 500).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́тва ’плотка, Rutilus rutilus L.’ (навагр., Сцяшк. МГ), ’краснапёрка, Scardinius erythropthalamus L.’ Да платва́ (гл.), прасл. *ploty, Р. скл. plotъve, сюды ж плоціца, плаці́ца і ўтвораная ад іх шляхам адваротнай дэрывацыі гродз. плоць, якія ў суседняй польскай мове з XVI ст. сталі замяняцца формай *plot‑ъka (Банькоўскі, 2, 624–625); на бел. тэрыторыі ў сучасны момант гэтая форма пераважае: плотка, плі́тка, плутка, плы́тка ’плотка’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Жук., Гарэц., Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Растарг.; гродз., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плошча ’вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыль ‘луста, скіба’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Мядзв., Бяльк., Янк. Мат., Жд. 1), ‘пласт узаранай зямлі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘вашчына’ (там жа), ‘жменя льну’ (мядз., там жа), ‘губа на дрэве’ (ТС), скрылі́ ‘нарэзаная і падсмажаная бульба’ (Бяльк., Мат. Гом., Янк. Мат.), скрылькі́ ‘суп з бульбы’ (барыс., Жд. 1), скрыль ‘соты з мёдам у раме’ (віл., З нар. сл.), памянш. скры́лік, скрыля́ць ‘рэзаць скрылямі’ (ТСБМ, Касп., Нас., Ласт.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ). Рус. зах., паўд. скрыль ‘трэска, лучына, луста хлеба’, польск. дыял. skrzyl ‘бераг, край’, чэш. skřidla, škřidla ‘сланец, чарапіца’, славац. škridla ‘тс’, серб.-харв. скри́ла, шкри́ља, шкриљац ‘тонкая каменная плітка’, славен. skríl ‘сланец’, skríla ‘каменная плітка’, škríl, škríla ‘сланец; ільдзіна’. Прасл. *skridlь або *skridla ‘што-небудзь расшчэпленае, расколатае, адрэзанае’. Мяркулава (Этимология–1982, 46–47) узнаўляе прасл. *skriti ‘рэзаць’, адкуль выводзіцца смал. скрыля́ць ‘шчыпаць’. Сной₁ (575) дзеяслоў рэканструюе як *skristi, skridǫ ‘рэзаць , які да і.-е. базы *skreid‑ ‘рэзаць, шчапаць’. У якасці паралеляў ён прыводзіць гоц. diskretends ‘торгаючы, ламаючы’, ням. бавар. schritzen ‘ламаць, торгаць’, нова-в.-ням. schritz ‘разрэз’. Фасмер (3, 659) звязвае з кроіць, крою (гл.). З прычыны праславянскага і агульнаславянскага характару слова нельга лічыць яго запазычаным з літ. skrỹlis ‘варэнікі; аладкі; абрэзкі цеста’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 39 з літ-рай), параўн. Анікін, Опыт, 283 з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)