скульпту́рна-пласты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скульпту́рна-пласты́чны скульпту́рна-пласты́чная скульпту́рна-пласты́чнае скульпту́рна-пласты́чныя
Р. скульпту́рна-пласты́чнага скульпту́рна-пласты́чнай
скульпту́рна-пласты́чнае
скульпту́рна-пласты́чнага скульпту́рна-пласты́чных
Д. скульпту́рна-пласты́чнаму скульпту́рна-пласты́чнай скульпту́рна-пласты́чнаму скульпту́рна-пласты́чным
В. скульпту́рна-пласты́чны (неадуш.)
скульпту́рна-пласты́чнага (адуш.)
скульпту́рна-пласты́чную скульпту́рна-пласты́чнае скульпту́рна-пласты́чныя (неадуш.)
скульпту́рна-пласты́чных (адуш.)
Т. скульпту́рна-пласты́чным скульпту́рна-пласты́чнай
скульпту́рна-пласты́чнаю
скульпту́рна-пласты́чным скульпту́рна-пласты́чнымі
М. скульпту́рна-пласты́чным скульпту́рна-пласты́чнай скульпту́рна-пласты́чным скульпту́рна-пласты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пласты́чны, -ая, -ае.

1. гл. пластыка.

2. Здольны пад ціскам мяняць форму; не ломкі, плаўкі.

Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).

3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.

Пластычная аперацыя.

4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.

П. танец.

|| наз. пласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апера́цыя ж., в разн. знач. опера́ция;

пласты́чная а.мед. пласти́ческая опера́ция;

пашто́вая а. — почто́вая опера́ция;

наступа́льная а.воен. наступа́тельная опера́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апера́цыя, ‑і, ж.

1. Механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне і пад.) з мэтай лячэння. Пластычная аперацыя. □ Адкрылася старая рана, і трэба было зноў рабіць аперацыю — вымаць асколкі. Васілевіч.

2. Сукупнасць баявых дзеянняў, аб’яднаных адной мэтай, адным заданнем. Наступальныя аперацыі. □ Удалая аперацыя супраць атрада немцаў набывала славу — казалі, што партызанская армія вось-вось уварвецца ў горад. Мікуліч.

3. Гандлёвая, фінансавая і пад. здзелка. Часамі здаралася так, што ў касе аперацый было мала, рабіць не было чаго, а аставацца там.. [Марыне] было цяжка. Скрыган.

4. Асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы. Аперацыя па фармоўцы дэталей. Аперацыі на такарным станку. // Асобнае дзеянне сярод многіх іншых, з якіх складаецца работа якой‑н. установы. Аперацыі па страхаванні.

5. Разм. жарт. Дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты. Клопікаў.. высмаркаўся, асцерагаючыся, каб не вельмі былі трубнымі гукі пры гэтай далікатнай аперацыі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́са, ‑ы, ж.

1. Цела ва ўсім сваім аб’ёме, колькасць матэрыі, якая складае цела; мера інерцыі цела ў адносінах да сілы, якая дзейнічае на яго. Маса атамнага ядра. Маса планеты.

2. Вялікая колькасць, мноства чаго‑н. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны, дробныя каменні, гліну і пясок. В. Вольскі. Вільготнасць залежыць ад тэмпературы паветра і ўласцівасцей паветраных мас. Прырода Беларусі.

3. Цестападобнае рэчыва, якое не мае пэўнай формы; густая або студзяністая сумесь чаго‑н. Паблізу агрэгата ўжо роўнымі стосікамі ляжаць дзесяткі арматурных каркасаў, якія на наступных аперацыях запаўняюцца бетоннай масай і ў залежнасці ад форм прасуюцца пад розныя жалезабетонныя канструкцыі. «Беларусь».

4. Пра вялікі прадмет, прадметы, якія выступаюць у агульных рысах і ўспрымаюцца як цэлае. На шэрым фоне ўваходу [у пячору] вызначылася нейкая вялікая цёмная маса, спынілася, быццам здзіўленая, — пачуўся грозны, хрыплы рык. Маўр. Цемра ўсё згушчалася і згушчалася, зліваючы дрэвы ў адну суцэльную масу. Сіняўскі.

5. Шырокія колы працоўнага насельніцтва; народ. Народныя масы. // Пра групы, калектывы людзей, для якіх характэрны асаблівыя прыметы. Студэнцкая маса. □ Усе [хлопцы] набіраліся новых, свежых сіл, каб ноччу перайсці фронт і зноў уліцца ў чырвонаармейскую масу. Нікановіч.

•••

Зялёная маса — травяністая расліннасць, якую выкарыстоўваюць у свежым выглядзе як корм для хатняй жывёлы і птушак.

Пластычная маса — сінтэтычны або прыродны матэрыял, які пры награванні добра фармуецца, а потым устойліва захоўвае сваю форму.

[Ад лац. massa — кавалак, камяк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)