Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пластычная хірургія 8/464
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пластычная дэфармацыя 3/219; 4/371, 543
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСТЫ́ЧНАЯ ДЭФАРМА́ЦЫЯ,
астаткавая дэфармацыя, утвораная ад уздзеяння сілавых фактараў, пры якой не адбываюцца макраскапічныя парушэнні суцэльнасці матэрыялу. У той ці інш. ступені пластычныя ўласцівасці маюць усе рэальныя целы (гл.Пластычнасць). Здольнасць канстр. матэрыялаў да П.д. — адна з найважн. уласцівасцей, што забяспечвае магчымасць атрымання з іх розных вырабаў шляхам апрацоўкі ціскам (коўка, пракат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСТЫ́ЧНАЯ ХІРУРГІ́Я, аднаўленчая хірургія,
раздзел хірургіі, які распрацоўвае метады аднаўлення формы і функцыі тканак і органаў чалавека. Выкарыстоўваюць пры прыроджанай паталогіі, цяжкіх траўмах. Пашырана на вонкавых скурных покрывах цела (гл.Касметыка), у сківічна-тварнай хірургіі (гл.Рынапластыка), страўнікавым тракце, у практалогіі, уралогіі.
П.х. вядома са стараж. часоў (асабліва скурная пластыка). Напр., у Індыі ажыццяўлялі пластыку носа ласкутом, выкраеным са скуры ілба або шчакі. У Расіі яе асновы залажылі У.П.Філатаў (скурная пластыка) і М.І.Пірагоў (касцявая пластыка). На Беларусі значны ўклад у П.х. зрабілі А.С.Арцюшкевіч, Ц.Е.Гніларыбаў, Я.Б.Ешэ, Г.У.Кручынскі, У.М.Падгайскі, А.П.Чудакоў. Метады П.х. распрацоўваюцца ў Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Напр. укараненне мікрахірургіі сасудзістых анастамозаў дазволіла перамяшчаць фрагменты скурных акраўкаў разам з падскурнай клятчаткай і мышцамі, каб фарміраваць цэлыя органы; трансплантацыя органаў і тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аднаўленчая хірургія, гл.Пластычная хірургія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЙКА,
мяккая скура, якую вырабляюць пераважна са шкур авечак і коз. Л. цягучая і пластычная, але няўстойлівая да ўздзеяння вады. З Л. вырабляюць галантарэйныя вырабы (напр., пальчаткі), верх абутку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСКА-ПРЭ́САВАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
галіна металаапрацоўкі па вырабе метал. дэталей ціскам, пераважна коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Пашырана на машына-, станка- і прыладабудаўнічых з-дах. Шырокае выкарыстанне К.-п.в. абумоўлена здольнасцю металаў і сплаваў пластычна дэфармавацца без разбурэння. Пластычнаядэфармацыя з наступнай тэрмічнай апрацоўкай надае вырабам неабходныя ўласцівасці. Гл. таксама Апрацоўка металаў ціскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНАЯ СКУЛЬПТУ́РА, геапластыка,
пластычная апрацоўка рэльефу мясцовасці, пры якой ён набывае скульпт. формы. У Л.с. вызначаюць эстэтызацыю прыродных форм рэльефу дадзенай мясцовасці з свядомай падкрэсленасцю найб. характэрных маляўнічых асаблівасцей ландшафту. Дазваляе фарміраваць рэльеф штучна, утвараць насыпныя ўзгоркі, тэрасы, схілы і інш. Пашырана ў многіх краінах Еўропы, ЗША і інш.Гл. таксама Ландшафтны дызайн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРАТАПЛА́СТЫКА, перасадка рагавіцы,
пластычная аперацыя перасадкі рагавой абалонкі вока. Робяць К. пры бяльме рагавіцы з рэзка паніжаным зрокам (аптычная К.), калі рагавіца пакрыта язвамі, для ліквідацыі дэфекту пры раненнях і перфарацыях рагавіцы, для змены рэфракцыі рагавіцы (лячэбная К.). Касметычную К. робяць пры бяльме рагавіцы на сляпых вачах з мэтай стварыць ілюзію нармальнага вока. Пры К. паталагічна змененую рагавіцу ці яе частку замяшчаюць трансплантантам.