реву́нья разг. раву́ха, -хі ж., ру́мза, -зы ж., пла́кса, -сы ж., плаксу́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́мза, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (аю), ж.

Разм. Той (тая), хто многа, без дастатковай прычыны плача; плакса. У дзяўчынкі на вачах нагарнуліся слёзы, але яна не плакала, бо не была румзай. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рёва м. и ж., прост. (о мальчике) раву́н, -на́ м., ру́мза, -зы м., пла́кса, -сы м., плаксу́н, -на́ м.; (о девочке) раву́ха, -хі ж., ру́мза, -зы ж., пла́кса, -сы ж., плаксу́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ва́кса1 (БРС). З ням. Wachs ’воск’, Schuhwachs ’вакса для ботаў’ (Фасмер, 1, 267; Рудніцкі, 1, 296).

Ва́кса2плакса’ (З нар. сл.). Другая частка дзіцячай «дражнілкі» плакса‑вакса, утворанай шляхам экспрэсіўнай рэдуплікацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаксэ́таплакса’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да плакса! (гл.). Суфікс ‑эт‑а са структурным элементам ‑т‑ узыходзіць да шэрагу балт. суфіксаў з ‑t‑/‑d‑ (‑etas, ‑eta, ‑etas,‑das, ‑dė і інш.) з экспрэсным значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крывэ́дла ’крыкуха, плакса’ (Яўс.). Да крывіцца ’грымаснічаць’. Гл. крывы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́воценьплакса’ (ТС). Экспрэсіўная форма з адценнем асуджэння ад раўці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ню́ня разг. ру́мза, -зы м. и ж.; ню́ня, -ні м. и ж.; пла́кса, -сы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́ваплакса’ (Янк. Мат.). Укр. ре́ва ’тс’, рус. рёва ’тс’. Да раўці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́мзаплакса’, ру́мзаць ’перарывіста і надакучліва плакаць’ (ТСБМ); ру́мзы ’вочы заплаканыя’, румзы распускаць ’плакаць беспрычынна’ (мсцісл., Юрч. Сін.), ру́мза, рю́мзаплакса’ (Бяльк.), ру́мало ’тс’ (ТС), ру́маць ’румзаць’ (ТС). Параўн. таксама рю́мать ’плакаць, хныкаць’ (Растарг.), укр. рю́мати ’няўцешна плакаць’. Гл. рум1; нарашчэнне ‑з‑ (‑с‑) характарызуе інтэнсіўнасць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)