преобража́ться возвр., страд. ператвара́цца; перайна́чвацца; змяня́цца, мяня́цца; см. преобрази́ться, преобража́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каксава́цца, ‑суецца; незак.

1. Ператварацца ў кокс. Асабліва цэніцца вугаль, які добра каксуецца.

2. Зал. да каксаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у капітал (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да капіталізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэарганізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Змяніцца (змяняцца) у структуры, арганізацыі, ператварыцца (ператварацца).

2. толькі незак. Зал. да рэарганізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трухле́ць, ‑ее; незак.

Разбурацца ад часу, ператварацца ў пацяруху. Няхай чарнеюць сцены хат, няхай трухлеюць — іх лёгка паднавіць... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шклава́цца, шклуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Шляхам плаўлення ператварыцца (ператварацца) у шкло.

2. толькі незак. Зал. да шклаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышталізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у крышталі.

2. перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы (кніжн.).

Крышталізуюцца новыя ідэі.

|| зак. таксама вы́крышталізавацца, -зуецца і закрышталізава́цца, -зу́ецца (да 1 знач.).

|| наз. крышталіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмульгава́цца, ‑гуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Ператварыцца (ператварацца) у эмульсію (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да эмульгаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муміфікава́цца, ‑куецца; зак. і незак.

Спец.

1. Ператварыцца (ператварацца) у мумію ​1 (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да муміфікаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульверызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у вадзяны пыл або парашок; распыліцца (распыляцца).

2. толькі незак. Зал. да пульверызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)