Пржалётнік ’дзяцеліна горная, Trifolium montanum L.’ (гродз., Кіс.). Запазычана, відаць, вусным шляхам з гіпертрафічнай транслітэрацыяй з польск. дыял. przelot ’расліна пералёт, Anthyllis L.’. Далей гл. пералётнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастрэ́л ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC. vulgare Lam.’ (вілен., Кіс.). Назва перанесена з расліны (з падобнымі прамасленымі сцябламі) пералёт мнагалісты (Anthyllis L. polyphylla W. et К.)» якая па-польску называецца postrzał.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом. Штэпсельная вілка.

2. Сукупнасць двух прыцэлаў, пры адным з якіх атрымліваецца недалёт, а пры другім — пералёт снарадаў у адносінах да цэлі. Узяць цэль у вілку.

3. Шахматная пазіцыя, пры якой адна фігура пагражае адначасова некалькім фігурам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пралёт ’скразная адтуліна, праём’ (ТСБМ), ’франтон’ (віц., ДАБМ, камент., 778), ’градка, рад’ (Сцяшк. Сл.). Рус. проле́т ’скразная адтуліна, праём’, укр. проліт ’тс’, ’дыяметр’, польск. przelot тэхн. ’адтуліна’, ’дыяметр (трубы, канала)’, чэш. průdetпералёт’, серб.-харв. пролет ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад праляцець < ляцець. Значэнне ’адтуліна, праём’ — праз прамежкавае значэнне ’адтуліна, праём для пралёта, прахода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілка1 ж. р. — назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом (КТС). Запазычана з рус. вилка, якое з’яўляецца ўласнарускім (Шанскі, 1, В, 97–98). Да вілкі, вілы (гл.).

Вілка2 ’сукупнасць двух прыцэлаў: недалёт — пералёт снарада’; ’становішча на шахматнай дошцы, калі адна фігура адначасова пагражае некалькім фігурам’ (КТС). Запазычана з рус. вилка ’тс’. Да вілы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералётнік1 ’пухоўка, рагоз, Typha latifolia L.’ (гродз., ЛА, 1). Да пера‑лятаць: насенне (у выглядзе пуху) з верхняй часткі кіяха ў канцы лета адлятае з яго, параўн. і пералётнік ’дзьмухавец’ (Сцяшк. Сл.).

Пералётнік2 ’гарычка, Gentiana L.’ (жытк., Мат. Гом.), сюды ж, відаць, і саколлі пералёт ’гарычка крыжападобная, Gentana cruciata L.’ (мін., Кіс.). Няясна. Да пера‑лята́ць (?). Магчыма, ад накрыж проціпастаўленых лістоў, якія (у пары) выглядаюць, як распушчаныя крылы птушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, HelichrysiTm агепагійт’ (гродз., Кіс.), нятубіцпералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: + не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма© параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няту́біцпералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla W. et К.’ (гродз., Кіс.). Відаць, аднаго паходжання з ніту́біч (гл.); магчыма, «зашыфраваная» назва тыпу польск. toieść ’Ninceto- xicum’. toieść wielki ’Lysimachia’: не‑ту‑быць?, параўн. тубылец і пад. Будзішэўска (SOr, 39, 3–4, 273) ідэнтыфікуе з nietupicz ’тс’ (Федар.), які, паводле Федароўскага, асвячаюць на спаса і «ў час навальніцы кідаюць у спецыяльна распалены агонь» з мэтай засцерагчыся ад маланкі, што дае падставы выводзіць з не тупаць ’не стукаць (пра пярун)’ альбо са спалучэння *не ту(т) біць ’не сюды біць’ (засцерагальная формула). Гл. наступае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.

1. Служанка, хатняя работніца. [Эрне] ўсё роўна: сталасць прыйшла без мінулага, а цяперашняе — без ніякай будучыні, і ёй што — так ужо і жыць прыслугай. Ракітны.

2. зб. Слугі. У генерала было некалькі чалавек прыслугі. Карпюк.

3. зб. Работнікі, якія абслугоўваюць чыгуначны састаў, параход, самалёт і пад. На самалёце не было прыслугі і не было нават радыёстанцыі: пасажырам гарантаваўся бяспечны пералёт. Шамякін.

4. зб. Каманда, якая абслугоўвае гармату, мінамёт. Чахол са ствала зняты. Прыслуга стаяла на сваіх месцах, іменна так, як належала па статуту. Нават Макоўчык быў гатовы: прыгнуўшы галаву, трымаў у .. руках працягнуты да зараджаючага снарад. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скразны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які праходзіць наскрозь. Скразная прабоіна. □ Марыя ўвайшла ў калідор, той самы вузкі, скразны, па якім можна прайсці з вуліцы ў агарод. Кулакоўскі.

2. Такі, пры якім перамяшчэнне ажыццяўляецца ад пачатковага да канцавога пункта без перасадак, перагрузак. Скразны поезд. Скразны кантынентальны пералёт. // Прыгодны на ўвесь маршрут (пра білет). Скразны білет. // перан. Які захоўваецца па працягу чаго‑н., наскрозь пранізвае што‑н. Лабановіч пастаўлен у цэнтр усіх падзей і з’яўляецца адзіным скразным героем твора. Казека. [П. Пестрак] не асабліва пільнаваўся ні адзінства часу, ні адзінства месца дзеяння, не стараўся захаваць скразныя сюжэтныя лініі. М. Стральцоў.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці; распаўсюджваецца па ўвесь прадмет. Скразны графік работы. Метад скразнога шліфавання. Скразная загартоўка дэталей. // Які ахоплівае ўсё, запаўняе сабой усё. Гул скразны. Скрыгочуць нема сцены. Пысін. Снег валіў, але не густа, Мы яго змялі набок, І на возеры, як люстра, Заблішчаў скразны лядок. Калачынскі.

4. Увесь у прасветах і адтулінах, праз якія праходзіць святло; ажурны, рэдкі. Скразны цюль.

•••

Скразная брыгада — брыгада, якая складаецца з работнікаў розных спецыяльнасцей, што сваёй дзейнасцю ахопліваюць усе моманты вытворчага працэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)