Парла́мент ’вышэйшы заканадаўчы орган буржуазнай дзяржавы, заснаваны часткова або цалкам на выбарных органах’ (ТСБМ). З рус. парла́мент ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83). У рус. м. праз польск. parlament ад італ. parlamento ’абмеркаванне, перагаворы, сход’ (Брукнер, 396; Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начина́ть несов. пачына́ць; распачына́ць;

ребёнок начина́ет говори́ть дзіця́ пачына́е гавары́ць;

начина́ет смерка́ться пачына́е змярка́цца;

начина́ть перегово́ры пачына́ць (распачына́ць) перагаво́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перавет (гіст.), ст.-бел. смаленска-полацкае перевѣть ’данос, здрада’, паўн.-зах. стараж.-рус. перевѣть ’тайныя перагаворы; здрада’, перевѣтникъ ’здраднік’ (Філін, Происх., 578). Да пера- (гл.) ‑вет (параўн. стараж.-рус. вѣтъ ’рада; дагавор’), роднаснага з літ. vaitenù ’мяркую, абмяркоўваю’, ст.-прус. waitiāmai ’мы гаворым’, авест. vaēϑa ’судовае заключэнне’ (Фасмер, 1, 305).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трактава́ць1 ’разглядаць, абгаворваць’, ’даваць тлумачэнне’, ’разумець, тлумачыць’ (ТСБМ), ’меркаваць, разважаць, ацэньваць’ (Цых.), ст.-бел. трактовати ’весці перагаворы’, ’тлумачыць, разважаць’ (1595 г.). Са ст.-польск. traktować ’трактаваць’, ’адносіцца да каго-небудзь, абыходзіцца з ім’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāre ’весці перагаворы, абмяркоўваць, дамаўляцца’, ’трактаваць’, ’ведаць і ўмець’.

Трактаваць2 ’частаваць’, ’абдорваць’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Нар. Гом., Янк. БП), трахтава́ць ’тс’ (Бяльк., Федар. 5, Сцяшк. Сл.), ст.-бел. трактова́ти ’частаваць’ запазычана са ст.-польск. traktować ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāre ’аказваць гасціннасць, частаваць’. Параўн. таксама ст.-бел. трактамент ’пачастунак’ (1711 г.), якое са ст.-польск. traktament ’пачастунак’, ’прыём’ < лац. tractamentum ’тс’ (Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тракта́т ’навуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел. трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактатыперагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск. traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац. tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закулі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца або адбываецца за кулісамі. Андрэй пацягнуў Вольгу і Паддубнага за сабою, пацягнуў за сцэну, каб вывесці закулісным ходам. Пестрак.

2. перан. Скрыты, тайны. Закулісныя перагаворы. □ Тышкевіч цярпліва чакаў сваёй чаргі. Чамусьці было прыкра, што вядзецца нейкая закулісная гульня ў размеркаванне партфеляў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду.

Машына заехала ў т.

2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом.

Паравоз стаяў у тупіку.

3. перан. Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця.

Вывесці гаспадарку з тупіка.

Перагаворы зайшлі ў т.

|| памянш. тупічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. тупіко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Няветлівы ў абыходжанні з людзьмі; грубы. — Ты не злуй, ён п’яны і, праўда, крыху недалікатны. Чорны. [Міхась] распачаў перагаворы з недалікатным гаспадаром двара. Якімовіч. // Няскромны, нетактоўны. Недалікатнае пытанне. Недалікатная парада.

2. Пазбаўлены мяккасці, рэзкі; неасцярожны. Недалікатны дотык. Недалікатныя рухі.

3. Які мае грубую афарбоўку, пах і пад. Недалікатныя духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаўно́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаўнака. Чаўночны цыліндр. Чаўночная шпулька. // Забяспечаны, абсталяваны чаўнаком, чаўнакамі. Чаўночнае прыстасаванне. // Які вырабляе чаўнакі. Чаўночны цэх. Чаўночная брыгада. // Які мае форму чаўнака. Чаўночная кветка. // Які вырабляецца, робіцца пры дапамозе чаўнака. Чаўночнае шво.

•••

Чаўночная дыпламатыя — мнагакратныя паездкі дыпламатычнай асобы з мэтай пачарговых сустрэч з прадстаўнікамі бакоў, якія вядуць перагаворы.

Чаўночны маршрут — пра рэгулярны рух транспарту паміж двума пунктамі на кароткай дыстанцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябро́ўскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сябра; належыць сябру. Падзяліся ж даўнім сваім болем. Вось табе — сяброўская рука. Зуёнак. // Які выражае дружбу, прыхільнасць сябра. Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль. Хведаровіч. [Васіль] прывітаў .. [Машу] добрай, сяброўскай усмешкай. Шамякін. Сяброўская гутарка вучоных зацягнулася. Гамолка.

2. Заснаваны на дружбе; добразычлівы. Перагаворы [паміж СССР і ЧССР] праходзілі ў сяброўскае атмасферы і ў духу ўзаемаразумення. «Звязда».

3. Які ўмее сябраваць. — А ты [Барашкін] хлопец сяброўскі, — зазначыў .. [Мятліцкі]. — Не заціскаеш махру. Савіцкі.

•••

Сяброўску шарж гл. шарж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)