пасы́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. паслаць¹.

2. Запакаваная рэч (рэчы), перасланая (-ыя) каму-н. па пошце або кім-н.

Паштовая п.

Прывёз вам пасылку ад родных.

Быць на пасылках у каго (разм.) — пастаянна выконваць чые-н. дробныя даручэнні.

|| памянш. пасы́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.; разм.).

|| прым. пасы́лачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Пасылачная квітанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апера́цыя ж., в разн. знач. опера́ция;

пласты́чная а.мед. пласти́ческая опера́ция;

пашто́вая а. — почто́вая опера́ция;

наступа́льная а.воен. наступа́тельная опера́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опера́ция в разн. знач. апера́цыя, -цыі ж.;

опера́ция на се́рдце апера́цыя на сэ́рцы;

наступа́тельная опера́ция воен. наступа́льная апера́цыя;

почто́вая опера́ция пашто́вая апера́цыя;

произво́дственная опера́ция вытво́рчая апера́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тракт, трахт ’шырокая праезджая дарога’ (ТСБМ; стаўб., Прышч. дыс.), ’вялікая паштовая дарога, гасцінец, шлях’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв.; слаўг., Яшк.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. трактъ ’шлях, дарога’, ’бяседа’ (1570 г.), ’адміністрацыйная адзінка ў ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон), запазычана са ст.-польск. trakt, якое з лац. tractus ’цяга, цячэнне, валачэнне’, ’бесперапынны, плаўны’, ’паласа, след’, ’шэраг’, ’мясцовасць, край’ < trahere ’цягнуць (за сабой), валачы’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 113), відаць, праз нямецкую мову, параўн. ням. Trakt ’тракт’. Сюды ж: тракто́вы ’дарога, абсаджаная абапал дрэвамі’ (Нас.); тракт (страўнікава-кішкавы) < лац. tractus ’уцягванне, убіранне ў сябе’, ’праглынанне, глытанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карэспандэ́нцыя, ‑і, ж.

1. Паштовая перапіска паміж асобамі або ўстановамі. Весці карэспандэнцыю.

2. зб. Пісьмы, паштова-тэлеграфныя адпраўленні. Паштовай скрынкай .. я не карыстаўся, маючы шматгадовую звычку атрымліваць карэспандэнцыю на паштамт. Васілёнак. Народны суддзя Міхаіл Пятровіч Жураўлёў праглядаў карэспандэнцыю: дырэктывы, інструкцыі міністэрства юстыцыі, розныя скаргі. Капусцін.

3. Артыкул, паведамленне пра бягучыя падзеі, дасланыя ў газету або часопіс. Змясціць у газеце карэспандэнцыю. □ [Шынклер] робіцца рабкорам і карэспандэнцыі свае, поўныя запалу і непрымірымасці да таго, што перашкаджае савецкім людзям у іх рабоце, пасылае ў акруговую бабруйскую газету «Камуніст». Арабей. З Коўна Т. Корзан пісаў карэспандэнцыі ў герцэнаўскі «Колокол». Мальдзіс.

[Лац. correspondentia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́щик м.

1. скры́нка, -кі ж.; (больших размеров) скры́ня, -ні ж.;

де́нежный я́щик грашо́вая скры́нка;

почто́вый я́щик пашто́вая скры́нка;

2. (выдвижной в столе, в комоде и т. п.) шуфля́да, -ды ж.; шуфля́дка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́нцыя ж., в разн. знач. ста́нция;

пашто́вая с. — почто́вая ста́нция;

тава́рная с. — това́рная ста́нция;

тэлефо́нная с. — телефо́нная ста́нция;

электры́чная с. — электри́ческая ста́нция;

рамо́нтна-тра́ктарная с. — ремо́нтно-тра́кторная ста́нция;

метэаралагі́чная с. — метеорологи́ческая ста́нция;

касмі́чная с. — косми́ческая ста́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́ркаI в разн. знач. ма́рка, -кі ж.;

почто́вая ма́рка пашто́вая ма́рка;

фабри́чная ма́рка фабры́чная ма́рка;

высо́кой (вы́сшей, пе́рвой) ма́рки высо́кай (найвышэ́йшай, пе́ршай) ма́ркі;

держа́ть (выде́рживать) ма́рку трыма́ць (вытры́мліваць) ма́рку;

под ма́ркой чего́ пад ма́ркай чаго́;

по́ртить ма́рку псава́ць ма́рку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́рка I ж., в разн. знач. ма́рка;

пашто́вая м. — почто́вая ма́рка;

м. заво́да — ма́рка заво́да;

но́выя ~кі станко́ў — но́вые ма́рки станко́в;

пад ~кай — (чаго) под ма́ркой (чего);

вытры́мліваць (трыма́ць) ~ку — выде́рживать (держа́ть) ма́рку;

псава́ць ~ку — по́ртить ма́рку;

пе́ршай ~кі — пе́рвой ма́рки

ма́рка II ж. (денежная единица) ма́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пісьмо́, ‑а; мн. пісьмы, пісьмаў і пісем; н.

1. Папера з напісаным тэкстам, якая пасылаецца каму‑н., каб паведаміць аб чым‑н.; ліст. — Сынок, ад каго гэта табе пісьмо? — спытала маці, уваходзячы ў пакой і паказваючы Мішу ружовы вузенькі канверт. Арабей. // Сам гэты тэкст. У .. [Сцяпана] раптам з’явілася жаданне напісаць аб падзеях гэтага дня Людміле, і ён пачаў у галаве складаць гэтае пісьмо. Шамякін. // Від паштовага адпраўлення. Цэннае пісьмо. Заказное пісьмо.

2. толькі адз. Уменне пісаць, а таксама само пісанне. — Ды ты, брат, малайчына! — пасля некалькіх пытанняў сказаў настаўнік. — Ну, а з пісьмом як твая справа? Колас.

3. толькі адз. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісання. Арабскае пісьмо. Славянскае пісьмо. // Почырк, знешні выгляд напісанага. [Карызна] падумаў адразу, што ад дачкі, але ўбачыў на канверце зусім незнаёмае непрыветна крывое пісьмо. Зарэцкі.

4. толькі адз. Стыль, манера мастацкага адлюстравання. Зразумела, што тут [у вершы] няма стрыманасці і строгасці рэалістычнага пісьма, але ёсць досыць канкрэтная прадметная фактура, ёсць паэзія. Бугаёў.

•••

Адкрытае пісьмо — а) незапячатаная паштовая картка, на адным баку якой пішацца адрас, а на другім — пісьмо; б) пісьмо да каго‑н., якое друкуецца ў газеце, часопісе.

Вузлавое пісьмо — пэўная сістэма шнуроў з вузламі для ліку, уліку і пад. у некаторых народаў, якія не маюць пісьменнасці.

Даплатное пісьмо — пісьмо, за дасылку якога бярэцца плата з адрасата.

Закрытае пісьмо — пісьмо, якое пасылаецца ў канверце.

Іератычнае пісьмо (спец.) — скорапіс старажытных егіпцян, які развіўся з іерагліфічнага пісьма.

Складовае пісьмо — сістэма пісьма, знакі якога перадаюць склады, а не асобныя гукі.

Сошнае пісьмо — у Расіі 15–17 стст. — межавыя кнігі, у якіх давалася апісанне земляў для пазямельнага абкладання, што выяўлялася ва ўмоўнай адзінцы — сасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)