раска́яцца, ‑каюся, ‑каешся, ‑каецца; зак.

Пашкадаваць аб зробленым учынку, прызнаўшы яго памылковым або благім. Аднак, поўная трывогі, нягледзячы на сварку, .. [Вера] ўчора за вячэрай зноў папрасіла Максіма Сцяпанавіча з’ездзіць да дырэктара інстытута. Папрасіла і раскаялася. Карпаў. Гераіня К. Чорнага выходзіць замуж за кулака па разліку, але вельмі скора павінна раскаяцца ў гэтым кроку. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Ласкава абысціся з кім‑н., выказаць увагу, спагаду да каго‑н., пашкадаваць. // Лашчачы, выклікаць у жывёліны давер’е да сябе; зрабіць жывёліну рахманай. Аблашчыць сабаку. // перан. Зрабіць прыемнае ўздзеянне (пра вецер, сонца і пад.). Хутка выблісне сонца і аблашчыць сваім цяплом усё наваколле: і раку, і птушак, і росную траву, і беласнежны кіпень чаромхі над вадой. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прызнаць сваю віну, памылку перад кім‑н. [Пніцкі:] — [Паўлючок] напісаў падлог на .. Галіну. І цяпер сам усё як мае быць расказаў, пакаяўся. Чорны. Шаройка расказаў аб усім шчыра, успомніў і статак, прызнаў сваю віну і пакаяўся. Шамякін.

2. Усвядоміўшы сваю памылку, пашкадаваць аб зробленым. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць іш падарожнай машыне. Якімовіч.

3. Прызнацца ў сваіх грахах, паспавядацца ў царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкада́.

1. безас., у знач. вык., каго-чаго або з інф. Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго-, чаго-н.

Ш. хворай сястры.

Ш. глядзець на яго.

2. безас., у знач. вык., чаго або з інф. Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што-н.

Мне нічога не ш. для вас.

Гадка з’есці і ш. кінуць (прымаўка).

3. безас., у знач. вык., са злучнікамі «што», «калі» ці без іх. Даводзіцца пашкадаваць.

Ш., што яны не прыедуць.

4. у знач. пабочн. сл. На жаль.

З’ездзіць бы, ды, ш., часу няма!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахвярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. каго-што і без дап. Добраахвотна аддаць (аддаваць), прынесці (прыносіць) у дар што‑н. Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі камянямі. Бядуля. У гэты перыяд М. Федароўскі ахвяруе многім .. музеям сабраныя ім на Беларусі прадметы матэрыяльнай культуры. Саламевіч.

2. кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго‑, чаго‑н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго‑, чаго‑н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба... Кулакоўскі. [Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі аж на цаліну. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

1. Дараваць каму‑н. віну; пашкадаваць каго‑н. [Талаш:] — Це памілуе вас пан, прыпомніць кожны дубок, высечаны ў лесе, рагач, што выкапалі вы для сахі. Колас. У Колі ўжо так павялося: нашкодзіў — прасі прабачэння, памілавалі — пачынай зноў! Карпюк. Ты нёс праз гром і ўсе нягоды У цыраваным ранцы мір. І лёс памілаваў — з паходу Прыйшоў, не лёгшы дзесьці ў жвір. Бялевіч.

2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму. «Прашэнне, Сашанька, падай і цар памілуе... пішы...» — У ціхім голасе адчай, мальба збалелае душы. Вялюгін.

памілава́ць, ‑лу́ю, ‑лу́еш, ‑лу́е; зак., каго-што.

Мілаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пощади́ть сов.

1. (дать пощаду) злі́тавацца; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што); (помиловать) памі́лаваць (каго, што), злі́тавацца (над кім, над чым);

пощади́ меня́ злі́туйся на́да мной, пашкаду́й мяне́;

2. (поберечь) паберагчы́, паашчаджа́ць; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што, чаго); (отнестись бережно, заботливо) пашанава́ць; (сохранить) захава́ць (што), дарава́ць (што, каму);

пощади́ своё здоро́вье пашану́й сваё здаро́ўе, пашкаду́й свайго́ здаро́ўя;

жи́зни не пощажу́ жыцця́ не пашкаду́ю;

пощади́ть чью́-л. жизнь захава́ць чыё-не́будзь жыццё, дарава́ць каму́е́будзь жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)