схорони́ть сов.

1. (умершего) разг. пахава́ць;

2. (скрыть, спрятать) уст. схава́ць, захава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захорони́ть сов.

1. (похоронить) пахава́ць;

2. (отходы) захава́ць;

3. обл. (спрятать) захава́ць, схава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́хараны, по́харань, ’пахаванне’ (віл., паст., шальч., калінк., Сл. ПЗБ), по́хорон ’тс’ (ганц., таксама), похороні́ціпахаваць’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. похоронене, похоронение, похоронити (побач з поховати). Сучаснае запазычанне з рус. похоро́ны ’пахаванне’, якое з по- (*po‑) і хоронить, бел. хараніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахаваць.

2. Абрад, цырымонія хавання нябожчыка. Людзі разыходзіліся з пахавання панурыя, маўклівыя. Лынькоў. Якраз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання. Колас.

3. Месца, дзе пахаваны хто‑н.; магіла. Раскопкі пахаванняў даюць шмат каштоўных археалагічных матэрыялаў, дапамагаюць вывучаць вераванні і звычаі нашых продкаў. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыку́таць, прыку́таць ’закрыць, прыкрыць, прычыніць’ (Ян., Бяльк., Растарг.), таксама прыху́тацьпахаваць’ (Жд.), з развіццём семантыкі прыку́таць ’прымусіць’ (Ян.); сюды ж аддзеяслоўнае прыку́тка ’прыкрыццё (напр., дзвярэй)’: нещитная прикутка дзверей (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ку́таць ’закрываць’ < прасл. *kǫtati/*kutati. Параўн. рус. дыял. прику́тать ’захутаць, добра ўкрыць’, ’пакрыць (пра зямлю)’, ’закрыць, прыкрыць; зачыніць’, укр. прику́тати ’прыкрыць, захутаць зверху’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укры́ть сов.

1. (покрыть) укры́ць, мног. паўкрыва́ць, накры́ць, мног. панакрыва́ць;

2. (спрятать, защитить) схава́ць, мног. пахава́ць; прыкры́ць, мног. папрыкрыва́ць; укры́ць, мног. паўкрыва́ць; см. укрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валту́зіць, ‑тужу, ‑тузіш, ‑тузіць; незак., каго.

Разм.

1. Тармасіць, тузаць. Нехта схапіў.. [Засмужца], вывалак на бераг, валтузіў, каб вярнуць к жыццю. Мележ. // Тузаючы, штурхаючы, біць каго‑н. Накінуліся жаўнеры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога. Колас.

2. перан. Бесперастанку турбаваць. — Хіба я ведаю, дзе той доктар? — развёў хлопец рукамі, і ў яго голасе было многа пратэсту: «Што вы маеце да мяне? І так мяне ўчора валтузілі, не давалі бацьку пахаваць Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́живо нареч. за́жыва, жывы́м (для м. и ср. родов), жыво́й (для ж. рода), жывымі (для мн. числа);

за́живо похорони́ть жывы́м пахава́ць;

за́живо погребённые жывы́мі пахава́ныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́граб1 ’яма з крытым верхам і сценамі з бярвенняў; склеп’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Нас., Янк. Мат.), ’яма’, ’курган’ (Сцяшк. Сл.), по́гріб, по́грыб, по́граб ’тс’ (Бяльк.), по́гбар, по́ргаб ’пограб’ (Мат. Гом.). Ад грэбці ’капаць’, грэбаць (гл.), параўн. рус. по́ко́п ’пограб’ ад копа́ть.

По́граб2 ’хаўтуры’, ’пахаванне’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. погребъ ’тс’ (1481). Польск. pogrzeb, в.-луж. pohrjeb, чэш. pohřeb, славац. pohreb, славен. pogrèb ’тс’. Архаізм, параўн. зыходнае ст.-бел. погребати ’хаваць; закопваць нябожчыка ў зямлю’ (1489) < гребти ’тс’, параўн. загрэбці: умёр чоловек, повезлі на могліца і загрэблі (ТС), грабкі́ ’хаўтуры’ (ЛА). Параўн. яшчэ славен. pokòp ’пахаванне’ ад pokopátiпахаваць’ > kopáti ’капаць’. Гл. грэбці ’капаць’, грэбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зары́ть сов.

1. закапа́ць, мног. пазако́пваць; (о животных) зары́ць, мног. пазарыва́ць;

2. (спрятать, уткнуть) схава́ць, мног. пахава́ць, уткну́ць, мног. паўтыка́ць;

зары́ть лицо́ в поду́шку схава́ць (уткну́ць) твар у паду́шку;

зары́ть тала́нт закапа́ць та́лент;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)