разда́тьсяI сов.

1. (расступиться) прям., перен. расступі́цца;

2. (растянуться) разг. разда́цца, расцягну́цца;

3. (потолстеть) разг. разда́цца, патаўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела. Сіўцоў. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець. Васілёнак.

2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбука́ць ’разбухаць, насычаючыся вільгаццю’ (Нас.), разбукаце́ць ’растаўсцець’ (Мат. Гом.), рус. дыял. разбука́ть ’разбухаць ад вільгаці’, разбу́клый ’разбухшы ад вільгаці (пра дровы)’, укр. бука́т ’кусок, скібка’. Ад раз- і буха́ць, які, магчыма, узыходзіць да і.-е. *bu‑ ’надуваць, раздуваць, пухнуць’, ’набрыняць’ (> буяць, гл.), параўн. лац. bucca ’надутая шчака, кусок (у роце)’. Такое ж развіццё семантыкі назіраецца ў слове разбрыняцьпатаўсцець’, пры брына ’вільгаць, вада’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поплотне́ть сов.

1. (стать более плотным) пашчыльне́ць;

2. (окрепнуть) памацне́ць; (стать более массивным) патаўсце́ць, зрабі́цца больш дзябёлым, зрабі́цца больш гру́бым; (погустеть) зрабі́цца больш ча́стым, пагусце́ць; (потвердеть) пацвярдзе́ць, зрабі́цца больш тугі́м;

3. (стать человеком более крепкого телосложения) памажне́ць, стаць больш мажны́м, стаць больш дзябёлым, падзябёлець; (стать более коренастым) стаць больш каржакава́тым; (потолстеть) патаўсце́ць; см. пло́тный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

1. Ачуняць, аднавіць свае сілы, здароўе (пасля хваробы, ранення). Захварэлі Шарык з Юркам у адзін дзень. Але Юрка паправіўся першы. Брыль. [Назарэўскі] расказаў, што не мог адразу ехаць, бо ранены і яшчэ не паправіўся. Чорны. / Разм. Пра часткі цела. Сёлета нага паправілася — дала жонка рады, націраючы бадзягай. Чыгрынаў. // Стаць паўнейшым, патаўсцець. На выгодзе жывучы, .. [Пракоп] паправіўся і скруглеў. Вітка.

2. Палепшыцца, змяніцца на лепшае. Перад світаннем паляцела навальніца. «Добра, як, — меркаваў Сяльчонак, — яравыя паправяцца. Трава таксама». Асіпенка. // Разм. Стаць лепшым у маральных адносінах, выправіцца. Я ведаў бацькаву лупцоўку і абяцаў паправіцца. Дамашэвіч. Не апошні ж .. [Сяргей] быў чалавек у вёсцы... Спадзявалася [Анісся], а мо паправіцца... Усё магло стацца, не такіх папраўлялі. Лынькоў.

3. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні). — Прагледзіце яшчэ раз з Дорай... з Дорай Змітраўнай, — паправіўся .. [Дзімін], — падумаеце. Карпаў.

4. Прыняць больш зручную позу. Лабановіч паправіўся на возе, дастаў папяросы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

те́ло в разн. знач. це́ла, -ла ср., мн. це́лы, -лаў;

ча́сти те́ло ча́сткі це́ла;

твёрдое те́ло цвёрдае це́ла;

геометри́ческое те́ло геаметры́чнае це́ла;

дрожа́ть всем те́лом дрыжа́ць усі́м це́лам;

иноро́дное те́ло іншаро́днае це́ла;

держа́ть в чёрном те́ле трыма́ць у чо́рным це́ле;

быть пре́данным душо́й и те́лом кому́-л. быць адда́ным душо́й і це́лам каму́е́будзь;

(быть) в те́ле (быць) у це́ле;

спасть с те́ла схудне́ць;

войти́ в те́ло папаўне́ць, патаўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)