Серадапо́сце ‘серада на чацвёртым тыдні посту; сярэдзіна вялікага посту’ (Бяльк.), серадзі́цьпасціць па серадах’ (Нас., Некр., Сцяшк. Сл., Янкоўскі, Бел. мова). Магчыма, сюды ж серада́ ‘скароміна, скаромнае’ і ‘вельмі мала’ (ТС), што звязана з захаваннем ці незахаваннем посту. Параўн. рус. средопо́стье ‘чацвёрты тыдзень посту’, серб.-харв. средо̀пошће ‘сярэдзіна посту’. Самастойнае (не праславянскае!) утварэнне ад серада і пост (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 607; Скок, 3, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгаўля́цца ’есці першы раз скаромнае пасля посту’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад гове́цьпасціць’ (ТС), параўн. рус. гове́ть ’пасціцца’, укр. гові́ти ’пасціцца’, чэш. hověti ’задавольваць’, ’спрыяць, праяўляць дабразычлівасць’, серб.-харв. го̀вети ’абкружаць увагай’, ’дагаджаць’, балг. гове́я ’пасціцца’, ’пачціва маўчаць’, гове́ам ’пачціва маўчаць перад свёкрам і свякроўю’. Да прасл. *gověti, этымалагічна тоеснага лац. faveo, favere ’спрыяць, быць міласцівым’, ’захоўваць маўчанне’ (сакральны тэрмін). Лацінскае і славянскія словы лічацца працягам і.-е. *ghou̯‑e‑ (падрабязней гл. ЭССЯ 7, 72–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згавіны ’першы скаромны дзень пасля Вялікага Посту’ (Др.-Падб.), ро́згаўкі ’тс’ (ТС), разгаве́нне ’тс’ (ТСБМ). Да разгавецца ’паесці першы раз пасля Посту’, якое з роз‑/раз‑ са значэннем ’ажыццяўленне дзеяння ў адваротным напрамку’ і гаве́цьпасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі’, якое са ст.-слав. говѣти ’быць набожным, богабаязным’, роднаснага лац. favēre, faveō ’ставіцца з прыхільнасцю, мець ласку’, умбр. fonēr ’прыемна абдуваць’, ст.-ісл. (< *gawiðō) ’шанаваць, быць набожным’ < і.-е. *ghau̯‑ē̯iō (Бернекер, 1, 338; Фасмер, 1, 432–434; Махэк₂, 181; Голуб-Ліер, 197; Младэнаў, 104; Скок, 1, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завярну́цца, ‑вярнуся, ‑вернешся, ‑вернецца; зак.

1. Тое, што і завярнуць (у 1 знач.); павярнуцца. Вецер завярнуўся з другога боку. □ Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад. Маўр.

2. Зрабіўшы паварот, змяніць становішча свайго цела; адвярнуцца. Разы два кінуў .. [Арон] поглядам на Ігнася і завярнуўся, стаў глядзець некуды. Мурашка.

3. Разм. Змяніць напрамак (пра дарогу, сцежку і пад.). Дарога завярнулася ўлева, выйшла к рэчцы. Чорны.

4. перан. Разм. Прыбыўшы ў якое‑н. месца, хутка пакінуць яго. — Пабыў [поп] у царкве, у сельсавеце, у клубе, паглядзеў, што тут не тыя людзі, што яму пасціць прыйдзецца, — завярнуўся і махнуў хто ведае куды. Шукае недзе прыстанішча. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пост ’устрыманне ад скаромнай ежы’, ’перыяд устрымання’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’сама посная страва’ (Шат.). Параўн. укр. піст, рус. пост, польск. post, н.-луж. spót, в.-луж. póst, чэш. půst, славац. pôst, славен. pòst, серб. по̂ст, макед. пост, балг. пост, ст.-слав. постъ. Сюды ж по́снікаць, по́снікаваць, постува́ць ’тс’ (калін. Мат. Гом., ТС), по́стуваць, по́ставацьпасціць, пасціцца’ (Бяльк., Нас., Мат. Гом., Байк. і Некр., Ласт.), по́сціць ’тс’ (светлаг., хойн., Мат. Гом.), постава́нне ’нястачы’ (Юрч. СНЛ), по́стываць ’цярпець нястачы’ (Юрч. Вытв.), по́сны, пасны́ ’без мяса і малака; нятлусты’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Ян., ТС, Сл. Брэс.; воран., Сл. ПЗБ), ’цвярозы’ (карм., Мат. Гом.), ’худы’ (Ян.), ’неўрадлівы (пра глебу)’ (в.-дзвін., Сл. ПЗБ), по́сніна, по́сніца, пасната́ ’посная ежа’ (Шат., Касп.; брасл., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.). Старажытнае агульнаславянскае запазычанне са ст.-в.-ням. fasto ’пост’ (Міклашыч, 260; Фасмер, 3, 340–341; Шустар-Шэўц, 2, 1139), паводле іншых, *postъ < *postiti sę ’пасціцца’ < гоц. fastan або ст.-в.-ням. fasten ’тс’ (Махэк₂, 500–501), параўн. ням. fest ’стойкі, трывалы, трывушчы’. Банькоўскі (2, 716) следам за Ліндэ выводзіў з грэч. άπαστος ’галодны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галадаць, галадаваць, недаядаць; пасціць, пухнуць (перан.) □ не мець куска хлеба, душыцца голадам, пухнуць з голаду, перабівацца з хлеба на квас, спяваць на хлеб, сядзець на мякіне, сядзець на нішчымніцы, класці зубы на паліцу, ляскаць зубамі, грэць зубы, смактаць палец, смактаць лапу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пі́льна, пі́льня, пі́льно, пі́лна, пілне, пілно ’вельмі, настойліва’, ’неаслабна’, ’уважліва’, ’тэрмінова’, ’не адрываючыся, не паднімаючыся з гнязда’, ’старанна’, ’абавязкова’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мядзв., Юрч., Яруш., Мал., Варл., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС; бялын., Янк. Мат.; Карскі, Труды; Мат. Маг.; Бяльк.), пі́льненечка ’ўважліва’ (Ян.); пільнава́ць, пілнава́ць, пільнява́ць, пільнува́ць, пільнова́ті, пільнува́тэ, пілмава́ць ’наглядаць, вартаваць, сцерагчы, сачыць, падпільноўваць, падсцерагаць’, ’старацца’, ’пасціць’, ’няньчыць’, ’марудзіць’; ’старанна працаваць’, ’трымацца гаспадаркі’ (ТСБМ, Шн. 1, Мядзв., Гарэц., Мал., Яруш., Нас.; барыс., Шн. 2; Бір. Дзярж.; Сцяшк. Сл., Шат., Касп., Варл., ТС, Сл. ПЗБ); пільнава́цца ’асцерагацца’ (Варл.), ’прытрымлівацца чаго-н.’ (Шат.), пільнява́цца ’тс’ (шальч., Сл. ПЗБ); пільнува́ння ’падсцераганне’, пільнасць ’асцярожнасць’ (Варл.), ’уважлівасць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’нагляд’ (Скарбы); пільноўка ’вартаванне, нагляданне за чым-н.’ (Нас.); пільны ’неадкладны, тэрміновы’ (навагр., Нар. словатв.), ’акуратны’, ’патрэбны, неабходны’, ’старанны’ (Нас., Шат.) — утворана ад дзеяслова *piliti (Насовіч, 414) > пілі́ць2 (гл.): прасл. *pil‑ьnъ(jь) > укр. пи́льний, рус. пил́ьный, пи́лен, польск., н.-, в.-луж. pilny, чэш., славац. pilný, ц.-слав. пильнъ; *pil‑ьnъ > *pilьno; *pil‑ьnъ > *pil‑ьn‑ova‑ti: укр. пильнува́ти, рус. паўд. пильнова́ть, польск. pilnować, pilować, н.-луж. pilnowaś se, чэш. ляш. piľovať, славац. pilnovať; не выключана магчымасць запазычання з польск. pilnować (Цвяткоў, Запіскі, 60; Мядзведскі; Булыка, Лекс. запазыч., 185). Тэдэска (Language, 27, 18) мяркуе, што прасл. pil‑ьnъ узнікла шляхам рэдукцыі з *pri‑lьg‑ьnъ, параўн. рус. приле́жный ’які старанна прыкладаецца да чаго-н., аддана прысвячаецца чаму-, каму-н.’ Міклашыч (246) супастаўляе pilьnъ з літ. pil̃nas ’старанны, уважлівы’, якое, аднак, з польск. pilny (Фрэнкель, 1, 591). Ондруш (SlW, 1975, 119) узводзіць прасл. *pil‑ьnъ(jь) ад незахаванага дзеяслова *piti ’рэзаць’ з наступным развіццём семантыкі ’баявы, змагар’ > ’настойлівы, старанны’; Шустар-Шэўц (14, 1064) звязвае лексему з літ. pìlti ’ліць, сыпаць’ > ’хутка цячы’ > ’хуткі, імклівы’; Станкевіч (Зб. Бірнбаўму, 1985, 412) выводзіць прасл. *pilьnъ ад *piliti, а апошняе — ад *pil‑/*pyl‑ ’певень’ (пры першаснай сувязі дзеяслова з семантыкай сексуальнага ўзбуджэння). Прымаючы пад увагу канкрэтныя значэнні ў некаторых слав. прыметнікаў: польск. pili ’свой, родны’, niepili ’чужы, незнаёмы, няродны’, чэш. pile ’клопат’, якое Шаўр (Etym. Brunensia, 109 і наст.) уводзіў у і.-е. гняздо *pei̯t‑ ’клапаціцца’, в.-луж. pilny ’тоўсты, тлусты’. Варбот (БСИ–1998–1999. М., 2000, 24–26) уключае ў кола вытворных гняздо і.-е. *pei̯(ə)‑/*pī̆‑ ’тлусцець’, ’знаходзіцца ў вялікай колькасці’ і прасл. *pilъ(jь), пазней — pilь(jь) са значэннем ’тлусты, тоўсты’ = ’адкормлены’, адсюль — ’свой, родны’. Ад *pilъ(jь) паходзіць дзеяслоў *piliti ’клапаціцца, старацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)