пасці́ць, пашчу́, по́сціш, по́сціць; незак.

Прытрымлівацца посту¹, не есці мясной або малочнай стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасці́ць несов. пости́ться, по́стничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́сціць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасу́ пасё́м
2-я ас. пасе́ш пасяце́
3-я ас. пасе́ пасу́ць
Прошлы час
м. па́сціў па́сцілі
ж. па́сціла
н. па́сціла
Загадны лад
2-я ас. пасі́ пасі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасці́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пашчу́ по́сцім
2-я ас. по́сціш по́сціце
3-я ас. по́сціць по́сцяць
Прошлы час
м. пасці́ў пасці́лі
ж. пасці́ла
н. пасці́ла
Загадны лад
2-я ас. пасці́ пасці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час по́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́сціць, ‑су́, ‑се́ш, ‑се́; ‑сём, ‑сяце́; незак., каго-што.

Тое, што і пасвіць. Мотрык пасціў каня на ўзбалотку. Мележ.

пасці́ць, пашчу́, по́сціш, по́сціць; незак.

Прытрымлівацца посту ​2, устрымлівацца ад скаромнай ежы. [Маці:] — Ты ж толькі першы тыдзень пасціў, а на другі ўжо і не вытрываў. Паеў заскваранага булёну, у паездцы. Ус. // перан. Разм. Наогул устрымлівацца ад чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сціць ’пасвіць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ). Да пасці́1 (гл.). Другі канчатак інфінітыва па аналогіі з па́сцівіць (гл.). Сюды ж пасціцца ’пасвіцца’ (воран., паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пости́ться несов. пасці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Перастаць есці скаромнае; пачаць пасціць.

Загавець душой (разм.) — аддаць богу душу, памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́стничать несов., разг. пасці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

У веруючых: пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі і прычасця.

|| наз. гаве́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)