ча́хнуць³, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; чах, -хла; незак.

Паступова астываць.

|| зак. ача́хнуць, -не; ача́х, -хла.

Печ ачахла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паступе́ннапаступова’ (Гарэц.). У выніку кантамінацыі лексем бел. поступ (гл.) і рус. постепеннопаступова’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэградзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Паступова пагаршаючыся, страчваючы каштоўныя якасці, прыйсці (прыходзіць) да выраджэння.

|| наз. дэграда́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́лу, прысл.

1. Не спяшаючыся, паволі.

Ішлі п.

2. Паступова, не адразу.

Туман п. рассейваўся.

3. Асцярожна (разм.).

П., не зваліся!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патро́ху, прысл.

1. У невялікай колькасці, нямнога.

Ён есць п., але часта.

2. Паступова, з цягам часу.

Хворы пачаў п. папраўляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ло-пома́лу нареч., разг. ма́ла-пама́лу; памале́ньку; (понемногу) патро́ху; (постепенно) паступо́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагрэсі́ўны, -ая, -ае.

1. Які паступова ўзмацняецца, узрастае.

Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы.

Прагрэсіўная тэхналогія.

|| наз. прагрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забо́й¹, -ю, м. (спец.).

У шахце: канец горнай выпрацоўкі, які паступова прасоўваецца ў ходзе работ і з’яўляецца рабочым месцам гарняка.

|| прым. забо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Паступова, плаўна зніжацца пры палёце.

|| зак. сплані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй.

Самалёт удала спланіраваў.

|| наз. плані́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца не адразу, без рэзкіх змен.

П. пераход да чаго-н. Ажыццяўляць што-н. паступова (прысл.).

|| наз. паступо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)