поста́в м.

1. (мельничный) паста́ў, род. паста́ва м.;

мельница о двух постава́х млын на два паста́вы;

2. (манера, постановка) воен., спорт. паста́ва, -вы ж.;

3. (ткацкий стан) обл. кро́сны, род. кро́сен и красён ед. нет;

4. (штука ткани) обл. суво́й, род. суво́я м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́запастава, становішча цела’; няшчырыя паводзіны’ (ТСБМ). З руск. поза, якое з франц. pose ’становішча цела; поза’ ад poser ’размяшчацца, стаяць; пазіраваць’, што з нар.-лац. pausare ад лац. pausa ’спыненне, затрымка’ (Чарных, 2, 49–50); паводле Фасмера (3, 303), рус. лексема з ням. Pose < фр. pose. Гл. яшчэ паўза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́за, ‑ы, ж.

1. Становішча цела, пастава. Не разважаючы многа, дастаў Цімох з-за пояса гранату, заняў зручную позу, каб кінуць яе, улучыўшы адпаведную хвіліну. Колас. [Доктар] нават не перамяніў позы, а як ляжаў нічком, так і астаўся. Васілевіч.

2. перан. Прытворства, няшчырыя паводзіны. У .. [Гальвасавым] пісьме не было анізвання якой бы там ні было позы, ці фразы. Чорны.

•••

Стаць у позу гл. стаць.

[Фр. pose.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́стаць1 ’палоска жыта ці іншай збажыны, занятая адной жняёй у час жніва’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Байк. і Некр., Мядзв., Дзмітр., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; івац., Хрэст. дыял.; парыц., Янк. Мат.; пін., Кольб.; навагр., Шн., Федар.), ’участак збожжа, скошаны касцом’ (гродз., Мат. АС), ’раскладка снапоў для малацьбы’ (дрыс., ДАБМ, камент., 872), ’наперадзе’ (Кольб.), ’паласа, загон жыта’ (петрык., Мат. Гом.), укр. по́стать ’палоска нівы, занятая адной жняёй’, рус. по́стать ’тс’, ’поле’, ст.-рус., ц.-слав. постать ’доля, частка’, польск. postaćпастава, форма, фігура, асоба’, дыял. ’шэраг жняцоў у полі’, ст.-польск. postać ’род, пакаленне’, чэш. postat у старэйшым значэнні — ’частка поля, на якім стаіць адзін жнец’, славац. postat ’тс’, славен. pástȃt ’рад работнікаў у полі’, серб. по̀стат/поста̑т ’палоска, рад пры жніве’, балг. по́стат ’паласа, якую жнуць некалькі жняцоў адначасова’. Прасл. *postatь, утворанае ад *postati (гл. стаць) са значэннем выніковасці дзеяння, даслоўна ’тое, што пастаўлена; рад, шэраг’. Паводле Праабражэнскага (2, 113): по‑стать ’шчыльна пакладзенае’), паводле Трубачова (Ремесл. терм., 123–125): *po‑statь ’стаяць нерухома’. Адсюль першапачатковы сінкрэтызм ’асоба, фігура, пастава’ і ’задача, што пастаўлена перад асобай для выканання’, параўн. постаць ’стан, фігура’ і ’паласа (пры жніве)’ (ТС), рус. статьпастава’ і по́стать ’участак, які косіцца жняцом за адзін раз’ (Банькоўскі, 2, 715; БЕР, 5, 549).

По́стаць2 ’стан, фігура’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

постано́вка

1. в разн. знач. пастано́ўка, -кі ж.;

идёт о́пера «Садко́» в но́вой постано́вке ідзе́ о́пера «Садко́» ў но́вай пастано́ўцы;

постано́вка вопро́са пастано́ўка пыта́ння;

постано́вка на я́корь пастано́ўка на я́кар;

2. (положение) паста́ва, -вы ж.; пастано́ўка, -кі ж.;

пра́вильная постано́вка ног в та́нце пра́вільная пастано́ўка ног у та́нцы;

постано́вка головы́ паста́ва (пастано́ўка) галавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Палажэнне, размяшчэнне (кніжн.).

Удалая п. ладдзі ў шахматнай партыі.

Галосныя ў моцнай пазіцыі.

2. Месца размяшчэння войск для баявых дзеянняў.

Артылерыйская, мінамётная п.

Здаць свае пазіцыі (таксама перан.).

3. мн. Раён ваенных дзеянняў.

Адправіцца на пазіцыі.

4. перан. Пункт погляду, думка ў якім-н. пытанні (кніжн.).

Заняць пазіцыю чакання.

З пазіцыі філасофскага матэрыялізму.

Палітыка з пазіцыі сілы.

5. Пастава цела, поза.

Пазіцыі класічнага танца.

Стартавая п. спрынтара.

|| прым. пазіцы́йны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Пазіцыйная вайна (якая вядзецца на доўгачасовых баявых пазіцыях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахі́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нахіліць — нахіляць і нахіліцца — нахіляцца.

2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю; нахільная пастава. Па нахілу бяроз відаць, што над краінай ідзе бура — моцны ўсходні вецер. Клімковіч. // Спец. Востры вугал, які ўтвараецца якой‑н. плоскасцю з гарызонтам.

3. Схіл, спуск, пакатая паверхня. Асабліва было цяжка беднаму слану, бо для такой гары кожны нязначны нахіл многа значыць. Маўр. Нахіл быў круты, і прафесар бачыў з акна роўныя верхавіны нізкіх садовых дрэў і над імі, у канцы, рад высокіх ліп. Галавач. Машыну заправілі гаручым, шафёр паспрабаваў, як працуе дызель, і аўтамабіль пачаў павольна апускацца ўніз па нахілу канвеера. Пальчэўскі.

4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго‑н. Гэта быў чалавек больш спакойны і ўраўнаважаны, які, тым не менш, выяўляў пэўны нахіл да газетнай работы. Навуменка. [Бядуля:] — [Максім Багдановіч] першы напісаў аб маёй творчасці артыкул у «Нашай ніве», першым заўважыў мой нахіл у творчасці да народнай казачнасці. Хведаровіч. // Схільнасць да чаго‑н., наяўнасць якіх‑н. задаткаў. Нахіл да прастудных захворванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мост, -а, М -сце, мн. масты́, масто́ў, м.

1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г.д.

Чыгуначны м.

Пантонны м.

2. перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім-, чым-н.

Паветраны м.

3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і ступні.

4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).

5. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў у зубным пратэзе.

|| памянш. мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1—3 знач.) і масто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. маставы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паста́ў1, постаў ’сувой палатна’, ’вялікі кавалак сукна (у 32 локці)’ (ТСБМ, Уладз., Маш., Янк. 1, Гарб.), ’мера самаробнай тканіны, роўная 54 локцям, або 1744 см’ (Мал., Уладз.; свянц., Крывіч, 12), ’даўжыня асновы, наведзенай на ткацкі стан’ (Уладз.), ’тканіна пэўнай даўжыні’ (Нас.), ’ткацкі стан’ (КЭС, лаг.; Шат.). Да паста́ва (гл.).

Пастаў2 ’пара млынавых камянёў’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Шат.). Прасл. postavъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 124), якое з po‑ і stavъ; апошняе мае яшчэ значэнне ’сажалка’, таксама як бел. пруд абазначае ’сажалка’ і ’млын’. Да ста́віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце. Вясковая ластаўка. Ластаўка беражанка. □ Мы, трое жэўжыкаў, стаім каля плота і назіраем, як над гразкай вуліцай вывіваюцца белагрудыя ластаўкі. Пальчэўскі.

2. (звычайна пры звароце). Разм. Ласкавая назва жанчыны, дзяўчыны, дзяўчынкі. [Дзюмон:] — А ну, адгадай, ластаўка, што я сёння прынёс табе? Шамякін.

3. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.

•••

Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)