ме́шанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы. Гаспадыня выйшла на двор і выліла ў карыта вядро мешанкі і адчыніла ў хляве вароты. М. Стральцоў.
2. Змешаны пасеў кармавых раслін. Віка-аўсяная мешанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мішкуля́нка ’змешаны пасеў збожжавых культур’ (брасл., Сл. ПЗБ). Складанаскарочанае слова, утворанае ад з‑мешаныя культуры пры дапамозе суфікса ‑янк‑а (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 180).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелендрава́ць ’вытоптваць пасеў (аб конях)’ (Нас.), ст.-бел. плендровати, плюндровати ’рабаваць’, якія праз польск. plądrować ’рабаваць, шнарыць, шукаць’ запазычаны з ням. plündern ’рабаваць, спусташаць’; паўнагалоссе ‑еле‑ — другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папа́р, ‑у, м.
Поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых. Узараць папар. Пераворваць папар. □ Пасвіў я на папары. Гэта вялікі клін зямлі, пакінуты дзірваном да самай восені. Грамовіч. І зелянелі вербалозы, А за гарой папар чарнеў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засе́яцца, ‑сеецца; зак.
Разм.
1. Аказацца скарыстаным пад пасеў. Адно поле засеецца пшаніцай, другое — ячменем.
2. Рассеяўшыся дзе‑н., прарасці, вырасці (пра семя дрэў, траў і пад.). Бяроза засеялася па полі. Кроп засеяўся на градах.
3. перан. Пакрыцца, усеяцца па ўсёй паверхні мноствам чаго‑н. Пасля поўначы неба выяснілася, засеялася рознакаляровымі агеньчыкамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абсе́вак, ‑се́ўка, м.
1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі. Сабаленка.
2. толькі мн. (абсе́ўкі, ‑се́ўкаў і ‑се́вак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі. // перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму? Губарэвіч.
3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Па́талач ’пасеў, вытаптаны свойскімі жывёламі’ (Нас.), паталочышча ’выкачанае, вытвптанае месца на траве, пяску або снезе’ (Сцяшк.), гом. потолочыць ’памяць рунь, траву, пасевы’ (Выг.). Укр. патолоч, потолоччя ’вытаптанае засеянае поле’, ’месца, дзе драпежнік з’еў сваю ахвяру’, ’складзеныя для прасыхання каноплі’, лемк. патолоча ’маленькае возера’, рус. патолока ’вытаптаныя пасевы’. Nomen асіі да прасл. potelkti > патаўчы (гл.). рус. потолочь, укр. потовкти ’патаптаць, патаўчы’ (Борысь, Prefiks., 19, 32–34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелесава́ць ’жорстка цялесна караць плёткаю, сячы бічом; вытоптваць луг, пасеў (аб конях, каровах)’ (Нас.). Да пяля́сы (гл.), што часцей выступае ў прыставачных утварэннях, гл. перапялёсы ’з папярочнымі палосамі’. Нельга выключыць кантамінацыю з паласава́ць ’біць вяроўкай ці бічом’ (гл.) і пяле́жыць, пяле́гаваць ’біць, праводзячы поласы’. Суадносіны ‑еле‑/‑ала‑, як пелеска́ць/паласка́ць (Нас.). Паводле Карскага (1, 253), узнікла ў выніку т. зв. III поўнагалосся з усх.-слав. ⁺pol̃s‑ пад уплывам пелесне́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяўба́ ’пасеў збожжа, час пасеву’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Стан., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’матэрыял (насенне, караняплоды, зерне) для пасеву’ (віл., Стан.; Сцяшк., Сл. ПЗБ), сеўба́ ’перыяд пасадкі караняплодаў’ (Арх. Вяр.), сылба́ ’ўсходы’ (зах.-палес., Выг.), ст.-бел. севба ’працэс пасеву і яго плён’: севба моя поспела, бочку севбы (1540 г.; Лінгв. дасл., 69). Дэрыват ад сеяць з суф. -ба, паводак Сцяцко (Афікс. наз., 33), з менай j/b у аснове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)