тустэ́п, ‑а, м.

Амерыканскі парны бальны танец з двухдольным размерам, які быў пашыраны ў пачатку 20 ст. у Еўропе; музыка гэтага танца.

[Англ. two-step ад two — два і step — крок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляво́ніха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Беларускі парны народны танец, а таксама музыка да гэтага танца. У лявонісе імклівай Пары стройныя ідуць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́нга, нескл., н.

Парны бальны танец свабоднай кампазіцыі з энергічным, выразным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца. Тым часам гарманіст зайграў танга. Асіпенка.

[Ісп. tango.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рок-н-ро́л, ‑а, м.

Дынамічны парны танец амерыканскага паходжання, для якога характэрны харэаграфічныя падтрымкі і наўмысная нядбайнасць партнёра да партнёршы; музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блюз, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жанр джазавай музыкі, які адлюстроўвае лад і рытмы павольных лірычных песень амерыканскіх неграў, а таксама парны танец у рытме такой музыкі.

Іграць б.

Танцавальны б.

Музыка ў стылі б.

|| прым. блю́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Парня́ты ’двайняты’ (Юрч.), парня́та ’тс’ (Сцяшк.). Да па́рны < па́ра2 (гл.), утворанае па ўзору двайняты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разе́ц, -зца́, мн. -зцы́, -зцо́ў, м.

1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў.

Р. скульптара.

2. Пярэдні парны зуб плоскай формы.

Сківіца мае чатыры разцы.

3. перан. Пра майстэрства, манеру, стыль скульптара.

Адразу бачны р. мастака.

|| прым. разцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тустэ́п ‘амерыканскі парны бальны танец і музыка да яго’ (ТСБМ, Мова Сен.). Ад англ. two steps ‘два крокі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірна́ты1 ’вілаваты, сукаваты’, ’парны, з раздвоеным караняплодам’, ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірпа.

Кірна́ты2 ’невысокі’ (Шатал.). Гл. кірпатых, кірпа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дуга.

2. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.

Д. замка.

3. Па́рны знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).

Круглыя дужкі.

Квадратныя дужкі.

Фігурныя дужкі.

Узяць у дужкі.

Вынесці за дужкі.

Раскрыць дужкі.

|| прым. ду́жачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)