па́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́рны па́рная па́рнае па́рныя
Р. па́рнага па́рнай
па́рнае
па́рнага па́рных
Д. па́рнаму па́рнай па́рнаму па́рным
В. па́рны (неадуш.)
па́рнага (адуш.)
па́рную па́рнае па́рныя (неадуш.)
па́рных (адуш.)
Т. па́рным па́рнай
па́рнаю
па́рным па́рнымі
М. па́рным па́рнай па́рным па́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́рны², -ая, -ае.

Душны, насычаны вільгаццю.

Парнае паветра.

|| наз. па́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рны¹, -ая, -ае.

Які складае пару¹, для пары¹ (у 1, 3 і 4 знач.) з чым-н., які выконваецца, робіцца парай¹ (у 4 знач.).

Парная рукавіца.

Парная вупраж.

Парнае катанне на каньках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рны I

1. в разн. знач. па́рный;

~ныя лісты́ — па́рные ли́стья;

п. экіпа́ж — па́рный экипа́ж;

~нае веслава́нне — па́рная гре́бля;

2. грам. дво́йственный;

п. лік — дво́йственное число́

па́рны II ду́шный; (насыщенный парами) парно́й, па́рный;

~нае паве́тра — парно́й (ду́шный) во́здух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які складае з кім‑, чым‑н. пару (у 1 знач.). Парная рукавіца. Парныя боты. □ Па вёсцы хадзілі парныя патрулі. Сабаленка. // Які складаецца з дзвюх аднолькавых частак. Коні ходзяць папарна.. ў парных баронах «зігзаг». Брыль. На пагорку ў ельніку праскакала спуджаная казуля, парныя сляды яе нагадвалі [праткнутыя] тонкай палкай дзіркі. Ляўданскі. // Размешчаны парамі, папарна. Парныя лісты.

2. Запрэжаны парай коней; прызначаны для запрэжкі парай коней. Паскрыпваючы рысорамі, лёгка праляцеў карны фаэтон Гунава. Самуйлёнак. Каня, што дрыжаў ад сцюдзёнай вапны,.. запраглі ў парныя сані аднаго. Корбан.

3. Які выконваецца, робіцца парай, парамі. Парны палёт. Парны разрад. □ Выконваецца гэты парны народны танец [балеро] і ва ўмераным і ў вельмі хуткім тэмпе. «Маладосць».

•••

Парны лік гл. лік.

па́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Душны, насычаны вільгаццю. Надыходзіла парная хмурная майская ноч — яўны прадвеснік навальніцы. С. Александровіч. Сонца адышло ад зямлі .. і настылая за ноч зямля дыхнула ў твар парным, цёплым духам. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рнасць гл. парны².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэйк, -а, м.

Эксцэнтрычны парны танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ркий разг. па́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

твіст, -а, М -сце, м.

Амерыканскі парны танец імправізацыйнага характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжачо́к, -чка́, м.

Беларускі народны парны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)