капро́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капрону. Капронавая вытворчасць. // Зроблены з капрону. Капронавыя панчохі. Капронавая сукенка. Капронавы трос. Капронавая сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкарпэ́ткі, ‑так; адз. шкарпэтка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена. Васіль Кузьміч зняў туфлі і закінуў ногі ў шкарпэтках на падушку канапы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзуно́к, ‑нка, м.

1. Тое, што і паўзун (у 1, 2 знач.).

2. толькі мн. (паўзункі́, ‑оў). Разм. Адзенне для дзяцей груднога ўзросту ў выглядзе штонікаў, якія пераходзяць у панчохі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрабі́ць 1, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

Падоўжыць, павялічыць вязаннем што‑н. Надрабіць панчохі.

надрабі́ць 2, ‑драблю, ‑дробіш, ‑дробіць; зак., чаго.

Разбіўшы, разламаўшы на дробныя часткі, нагатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Надрабіць кучу камення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гольф, ‑а, м.

1. Распаўсюджаная ў Англіі гульня ў мяч, які стараюцца загнаць у ямку спецыяльнай палкай найменшай колькасцю Удараў.

2. толькі мн. (го́льфы, ‑аў). Кароткія штаны, якія зашпільваюцца пад каленам.

3. звычайна мн. (го́льфы, ‑аў). Панчохі да калена.

[Англ. golf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эла́стык, ‑у, м.

1. Уст. Тое, што і рызіна.

2. Сінтэтычнае эластычнае валакно, з якога вырабляюць панчохі, шкарпэткі і пад., што маюць уласцівасць расцягвацца.

3. Эластычная тканіна з рызінавымі ніткамі, якая выкарыстоўваецца на паясы, падвязкі і пад.; выраб з такой тканіны.

[Грэч. elastós — пругкі, цягучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паз’язджа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. З’ехаць, спусціцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Лыжнікі паз’язджалі з гары.

2. Едучы, павярнуць куды-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Машыны паз’язджалі ўбок.

3. Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), перан. Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.

Панчохі паз’язджалі з ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаця́гваць сов. (о многом)

1. в разн. знач. натяну́ть;

п. стру́ны — натяну́ть стру́ны;

п. панчо́хі — натяну́ть чулки́;

2. (принести много чего-л.) натащи́ть;

п. галля́ — натащи́ть ве́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нагаві́цы ’штаны’ (ТСБМ, жлоб., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.; слуц., ганц., пруж., беласт., Сл. ПЗБ), ’рукавіцы’ (докш., Цыхун, вусн. паведамл.), укр. ногавиці ’штаны суконныя’, ногавиця ’калашына’, рус. нога́вицы, ногави́цы ’шкарпэткі, гамашы’, ногави́цы ’частка адзення ці абутку, якая прыкрывае калені і галёнкі’, ’рукавіцы без пальцаў, каб рваць каноплі ці лён’, польск. nogawicy ’штаны’, ’панчохі, шкарпэткі’, nogawica ’калашына’, чэш., славац. nohavice ’калашына’, ’штаны’, в.-луж. nohajcyпанчохі’, н.-луж. nogawica ’штаны’, славен. nogavica ’панчоха, шкарпэтка’, серб.-харв. но̀гавица ’калашына’, балг. нога́вици ’абмоткі з казінай шкуры, якія надзяваюцца пастухамі для аховы ног ад калючак’, макед. ногавица ’калашына’. Прасл. *nogavica, вытворнае ад noga, паводле Махэка, па ўзору rǫkavica (< rǫkavъ), паколькі адсутнічае прыметнік *nogavъ (Махэк₂, 401); развіццё семантыкі ад першапачатковага ’тое, што надзяваецца на нагу’ да ’штаны’; спецыфічнае для ўсходнеславянскіх гаворак значэнне ’рукавіца’, відаць, вынік пераносу назвы па функцыі (’тое, што служыць для аховы канечнасцей’) — ці не перажытак старога сінкрэтызму назваў, што абазначалі адначасова і верхнія і ніжнія канечнасці, параўн. лат. nagas ’рукі і ногі’ і інш.? Гл. таксама ганаві́цы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапаласка́ць сов.

1. в разн. знач. прополоска́ть;

п. рот — прополоска́ть рот;

п. панчо́хі — прополоска́ть чулки́;

2. разг. (выстирать немного чего-л. наспех) простирну́ть;

3. (нек-рое время) прополоска́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)