перайгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Сыграць што‑н. паўторна, яшчэ раз. Перайграць нанава эцюд.

2. Сыграць усё, многае. Баяніст, чарнавокі хлопец, слесар суседняй МТС, перайграў бадай усе любімыя песні і танцы. Паслядовіч. Мы перайгралі амаль усе вадэвілі А. П. Чэхава: «Юбілей», «Мядзведзь», «Прапанова», «Хірургія». Сяргейчык.

3. без дап. Разм. Сыграць ненатуральна якую‑н. ролю на сцэне, у кіно і пад. Артыст страціў пачуццё меры і перайграў.

4. Разм. Памяняць якое‑н. рашэнне, пастанову; зрабіць інакш, па-свойму. [Гаруноў:] — Ладна, Аксён, перайграйце план асушэння — на кароўнік. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыда́так м.

1. род. прыда́тка анат. прида́ток;

рагавы́ п. — рогово́й прида́ток;

2. род. прыда́тку (что-л. несамостоятельное) прида́ток;

3. род. прыда́тку прида́ча ж.;

памяня́ць без ~тку — обменя́ть без прида́чи;

4. род. прыда́тка грам. приложе́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг. пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. бойк. переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын. пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус. кастр., арл., наўг. пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск. przesypać ’тс’, славац. presýpať perieпамяняць пер’е ў падушках’. Да пера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. перасеў, ‑села; заг. перасядзь; зак.

1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое. [Клара] гулка бахнула вечкамі парты, устала і папрасіла ў Веры Іванаўны, класнага кіраўніка, дазволіць ёй перасесці на другую парту. Б. Стральцоў. Ганна Сцяпанаўна перасела на мяккае крэсла, адкуль было зручней глядзець. Шыцік.

2. Перайсці з аднаго транспарту на другі, каб ехаць далей. Перасесці з цягніка на самалёт. □ Дзесьці па дарозе да Масквы, на адной з невялікіх станцый, я павінен буду выйсці з цягніка, перасесці ў глыбокія сялянскія мажары і ехаць у Віхораўскі калгас. Галавач. // Перайсці на іншую работу, памяняць месца работы. З калгаснага трактара к таму часу перасеў [Анкуда] на тралёвачнік. Карамазаў.

3. Засесці (у горле і пад.). Бульба ў горле перасела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звярну́ць, звярну́, зве́рнеш, зве́рне; звярні́; зве́рнуты; зак.

1. Памяняць напрамак руху.

З. у завулак.

З. гутарку ўбок (перан.).

2. каго-што. Накіраваць у які-н. бок ад дарогі (каня, машыну і пад.).

З. машыну з дарогі.

3. каго-што. Варочаючы, зрушыць з месца (разм.).

З. вялікі камень.

Горы з. (перан.: зрабіць вельмі многа).

4. што. Пералажыць, зваліць (віну, правіннасць і пад.) на другога (разм.).

З. усё на невінаватага.

5. што. Схіліць, павярнуць набок, убок (разм.).

З. галаву набок.

6. што. Неакуратна скідаць, зваліць у адно месца многія прадметы (разм.).

З. усё ў кучу.

Звярнуць на сябе ўвагу — вызначыцца чым-н., зацікавіць сабой.

Звярнуць увагу каго на каго-што — паказаць каму-н. на каго-, што-н., прымусіць заўважыць.

Звярнуць увагу на каго-што — заўважыць каго-, што-н., зацікавіцца кім-, чым-н., улічыць што-н.

|| незак. звярта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 5 знач.), зваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 і 6 знач.) і зварача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)