памяня́ць гл. мяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памяня́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памяня́ю памяня́ем
2-я ас. памяня́еш памяня́еце
3-я ас. памяня́е памяня́юць
Прошлы час
м. памяня́ў памяня́лі
ж. памяня́ла
н. памяня́ла
Загадны лад
2-я ас. памяня́й памяня́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час памяня́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памяня́ць сов. обменя́ть, обмени́ть, поменя́ть, сменя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Аддаць адзін прадмет, атрымаўшы ўзамен яго іншы. Наеўся Тром-сын, напіўся і памяняў гуслі на настольнік. Якімовіч. [Дзед:] — Памяняй свой тавар вось у гэтай вёсцы ды кіруй да маці. Асіпенка. // Замяніць каго‑, што‑н. кім‑, чым‑н. другім. Прыбрала я ўчора пакой. Памыла падлогу. Так ужо вышаравала, проста як новая. Бялізну на ложках памяняла, заслала пасцелі прасцірадламі. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памяня́ць гл. мяняць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

1. Абменьваць адну рэч на другую.

2. Зменьваць адно чым-н. іншым аднародным.

М. работу.

М. грошы.

3. Рабіць іншым, зменьваць.

М. рашэнне.

|| зак. памяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ме́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поменя́ть сов., разг. памяня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обменя́ть сов. абмяня́ць, мног. паабме́ньваць, замяні́ць, памяня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

батарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж.

1. гл. батарэя.

2. Невялікае кампактнае прыстасаванне для сілкавання чаго-н. электрычнай энергіяй.

Б. для кішэннага ліхтарыка.

Памяняць батарэйку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Мяшаючы, злучыць разам рознае або памяняць месцамі часткі чаго-н. аднароднага.

П. пясок з цэментам.

П. паперы ў справе.

|| незак. пераме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)