каранда́ш, ‑а, м.

Прылада для пісьма, чарчэння, малявання ў форме тонкай палачкі з графітавым або іншым сардэчнікам; аловак. Просты карандаш. Хімічны карандаш. Каляровыя карандашы. Маляваць карандашом.

•••

Браць (узяць) на карандаш гл. браць.

[Ад цюрк. кара — чорны і таш, даш — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мігулькі, мыгу́лькэ ’маленькія драўляныя палачкі, якія замацоўваюць знізу петлі мотузаў, што трымаюць ніт’ (малар., Уладз.). Да міга́ць (гл. міг). Аб суфіксе ‑уль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зачкі ’дзве тонкія дошчачкі ў кроснах, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы’ (воран., Шатал.), ро́зачкі ’дзве палачкі, што дзержаць чыны’ (швянч., Сл. ПЗБ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэндрыкі ’печыва з мукі ці бульбы’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. mėndrė ’трыснёг’. Параўн. палачкі (кукурузныя, салёныя і да таго пад.). Не выключаецца запазычанне з польск. maldrzyk ’коржык з сырам’ ці укр. мандрык ’тс’ (Брукнер, 319; ЕСУМ, 3, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зонд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Медыцынскі інструмент у выглядзе палачкі, трубкі і інш., які ўводзіцца ў глыбіню каналаў і поласць цела з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай. Хірургічны зонд.

2. Металічны шпень, бур для даследавання падглебы. Глебавы зонд.

3. Невялікі паветраны шар з самапішучым прыборам для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.

[Фр. sonde.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верацяно́, ‑а; мн. верацёны, ‑цён; н.

1. Прылада для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з завостранымі канцамі, патоўшчанай унізе. Гаворыць старая кабета павольна — скрыпучым голасам, слініць нітку, круціць сухімі пальцамі верацяно. Чорны. // Асноўная частка прадзільных машын, прызначаная для навівання нітак. Прадзільнае верацяно.

2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння частак якіх‑н. механізмаў; вал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ноль нуль, род. нуля́ м.;

абсолю́тный ноль физ. абсалю́тны нуль;

свести́ до ноля́ зве́сці да нуля́;

ноль внима́ния нуль ува́гі;

ноль без па́лочки нуль без па́лачкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́лочка в разн. знач. па́лачка, -кі ж.;

бараба́нные па́лочки бараба́нныя па́лачкі;

дирижёрская па́лочка дырыжо́рская па́лачка;

туберкулёзная па́лочка туберкулёзная па́лачка;

волше́бная па́лочка фольк. чарадзе́йная па́лачка;

палочка-выруча́лочка па́лачка-выруча́лачка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ля́сткі1, ля́сточкі, лёсточкі, лю́сточкі ’вертыкальныя палачкі ў драбіне’ (Маслен.; луніт, Шатал.; рэч., Мат. Гом.; лях., ганц., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утварылася ў выніку кантамінацыі ляска ’тс’ і ⁺лества з прасл. lěst‑va ’лесвіца’. Гл. таксама лёсткі.

Ля́сткі2, ля́сточкі ’кліны пад пахвамі ў кашулі’ (Тарн.). Узнікла ў выніку кантамінацыі ням. Lasche ’клін у сукенцы’ (с.-в.-ням. lasche, ісл. laski) і бел. ластаўка2 ’клін пад пахвамі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

1. Памянш.-ласк. да салома. Саломку выгнуўшы дугою, Звісае колас над зямлёю. Колас.

2. зб. Сцёблы абабітага льну, канапель. Бор павялічвае ўраджай саломкі і насення льну. «Весці».

3. Спец. Тонкія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі. Машыны наразаюць саломку для запалак. «Беларусь».

4. Назва некаторых гатункаў цукерак, пячэння, макароны і пад. у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)