па́лачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́лачка па́лачкі
Р. па́лачкі па́лачак
Д. па́лачцы па́лачкам
В. па́лачку па́лачкі
Т. па́лачкай
па́лачкаю
па́лачкамі
М. па́лачцы па́лачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бацы́ла, -ы, мн. -ы, -цы́л, ж.

Хваробатворная бактэрыя, якая мае форму палачкі.

Туберкулёзная б.

Б. ўтрыманства (перан.).

|| прым. бацы́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серсо́, нескл., н.

Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідваюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама прылады для гэтай гульні (абруч і палачкі).

Гуляць у с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыфтэры́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыфтэрыі. Дыфтэрыйныя палачкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тонкі аскепак лучынкі, трэскі, палачкі.

|| памянш.-ласк. цу́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. цу́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вібрыён, ‑а, м.

Бактэрыя ў форме сагнутай палачкі або коскі. Халерны вібрыён.

[Фр. vibrion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палачкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму палачкі (у 1 знач.). Палачкападобныя бактэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калато́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Хатняя прылада ў выглядзе лапатачкі, палачкі з крыжавінай, кружком і пад. на ніжнім канцы, якой збіваюць масла або размешваюць што-н.

|| прым. калато́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цуру́балка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Прадаўгаваты кавалак дрэва; абломак сцябла, галінкі і пад.

Цурубалкі астраў.

2. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай круглай палачкі, падобнай на таўкачык.

Кажух зашпілены на цурубалкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выруча́лочка разг. выруча́лачка, -кі ж.; (детская игра) па́лачка-выруча́лачка, род. па́лачкі-выруча́лачкі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)