эфекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эфектыўнага. Прадукцыйнасць грамадскай працы — важнейшы паказчык эфектыўнасці вытворчасці. □ Трэба больш думаць, клапаціцца пра эфектыўнасць тэхнікі, адчуваць сваю ўласную адказнасць за гэта. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́чба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Знак для абазначэння ліку.

Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г.д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г.д.).

2. Паказчык чаго-н., выражаны ў лічбах; сума, падлік.

|| прым. лі́чбавы, -ая, -ае.

Л. код.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэмперату́ра, -ы, ж.

1. Ступень нагрэтасці якога-н. цела, рэчыва; цеплавая характарыстыка.

Т. вады.

Т. паветра.

2. Ступень цеплыні чалавечага цела як паказчык стану здароўя.

Памераць тэмпературу ў дзіцяці.

3. Павышаная цеплыня цела; гарачка (разм.).

У хворага т.

|| прым. тэмперату́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ндэкс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Паказальнік, спіс чаго-н.

І. геаграфічных назваў.

І. імён.

2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.

І. прамысловай вытворчасці.

І. аптовых цэн.

3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.

Паштовы і.

|| прым. і́ндэксны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́йтынг, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і рэйтынг-ліст (спец.).

2. Індывідуальны лічбавы паказчык ацэнкі папулярнасці, аўтарытэту якой-н. асобы, арганізацыі, групы, іх дзейнасці, праграм, планаў, палітыкі ў пэўны час, а таксама ўвогуле ступень папулярнасці вядомага дзеяча.

Р. кіраўніка ўрада.

|| прым. рэ́йтынгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Сума, на якую даход перавышае выдаткі.

Чысты п.

2. Абагульняючы паказчык фінансавых вынікаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.

3. перан. Карысць, выгада (разм.).

Які п. нам з гэтага?

4. Пра з’яўленне патомства (у сям’і, гаспадарцы і пад.; разм.).

Чакаць прыбытку ў хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лагары́фм, ‑а, м.

У матэматыцы — паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік. Сістэма лагарыфмаў. □ Янча перагортвае табліцу лагарыфмаў і, адшукаўшы патрэбную функцыю вугла, запісвае яе ў сшытак. Васілевіч.

[Ад грэч. logos — адносіны і arithmos — лік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагары́фмпаказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік- аснову, каб атрымаць дадзены лік’ (ТСБМ). Запазычана з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 89) < фр. logarithme < лац. logarithmus. Слова стварыў шатландскі матэматык Джон Нэпір у 1614 г. (Фасмер, 2, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагля́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Нагляднае навучанне. // Які служыць для паказу. Старшы важаты.. пачаў падносіць школе прывезеныя падарункі: мастацкую бібліятэку, геаграфічныя карты, наглядныя дапаможнікі. Якімовіч.

2. Такі, які можна наглядаць; пераканаўчы. Наглядныя прыклады. Наглядны паказчык. □ Сіла нагляднай агітацыі накіравана на вышуканне і выкарыстанне рэзерваў. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́халь ’пухліна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пухліна, характэрны для поўначы Беларусі прадуктыўны суфікс ‑іна ўспрымаецца як паказчык адзінкавасці (параўн. топаль > топьліна ’адно дрэва таполі’), экспрэсіўнасці (параўн. горла > гьрляціна, асудж.) ці адцягненага дзеяння (параўн. ругань > руганіна), (гл. Крыўко, Нар. словатв., 152–165) і можа быць адкінуты. Гл. таксама пухло, пухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)