На́маразеньпадоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях’ (Сл. ПЗБ; карэл., Нар. лекс.), на́маразні мн. (шчуч., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; Сержп. Грам.), на́марзень (ТСБМ), на́марзня, на́мерзня (Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), на́марзні (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́мярзні (Сл. ПЗБ), на́морожэнь, на́морозень (Маслен.), на́маражня, на́морожня (Мат. Гом., Маслен.; лунін., Шатал.; ельск., КЭС; Сл. ПЗБ, ТС), на́маражні (Пятк., Сл. ПЗБ), на́маржні (Сл. ПЗБ), намарзня ’вяровачная пятля на капыл саней, якой прымацоўваецца аглобля’ (дзярж., Нар. сл.), укр. на́морозень, на́моржень, рус. сіб. на́морзни, на́морожни. Цікавы выпадак народнай этымалогіі, якая грунтуецца на іншай назве дэталі саней, параўн. усту́жьіна ’вязок у санях на першых капылах’ (гарадоц.., Нар. лекс.), палес. сту́зэнь, сту́жені, сту́дні ’тс’ (Маслен.), рус. сту́жень ’вязок, пры дапамозе якога гнутыя высокія галоўкі палазоў прымацаваны да першых капылоў у санях са стуженем або ўсходнееўрапейскіх санях’ (гл. Вийрес, Из истории саней в Прибалтике//Проблемы этнич. истории балтов. Тезисы межресп. конф. Рига, 1985, 129). Элемент стуж‑ (студ‑), што паходзіць ад сту́га ’палоска, сувязь, мацаванне’ (< *s^tęgay да тугі, цяга, цягну́ць, гл. Фасмер, 3, 786), быў атаясамлены з адпаведным элементам у стуж‑а ’сцюжа’, стуж‑ны ’халодны’, у выніку чаго стала магчымай яго субстытуцыя (замена) блізкім па сэнсу элементам мароз і стварэнне паўкалькі на́маразень, дзе прэфіксацыя на- адлюстроўвае надзяванне дэталі зверху на капыл, а суфіксацыя, як у ёту‑ жень, параўн. той жа словаўтваральны тып у іншай назве дэталі — на́даўбень (гл.), у якім адлюстравана «тэхналогія» вырабу дэталі. Можна меркаваць, што магчымасць для дээтымалагізацыі назваў са стуж‑ узнікла ў выніку замены скручаных з гібкіх прутоў вязоў «даўбанымі» вязамі, якія ўжо не сцягвалі капылы з галоўкамі, параўн. палес. сцягі, усцяглі — іншыя назвы разглядаемай дэталі. Знешнім стымулам для стварэння паўкалькі стаў вобраз з намярзаючага на дэталь снегу ці льду, параўн. на́морожня ’намаразь’ (ТС). У плане адноснай храналогіі назва намаразень больш новая ў параўнанні з назвамі на стуж‑ і сцяг‑, аднак больш старая за назвы тыпу на́даўбень, на́дубень і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ого́нь в разн. знач. аго́нь, род. агню́ м.;

развести́ ого́нь раскла́сці аго́нь;

огни́ го́рода агні́ го́рада;

перекрёстный ого́нь воен. перакрыжава́ны аго́нь;

артиллери́йский ого́нь воен. артылеры́йскі аго́нь;

за́лповый ого́нь воен. за́лпавы аго́нь;

бе́глый ого́нь бе́глы аго́нь;

продо́льный ого́нь воен. падо́ўжны аго́нь;

бенга́льский ого́нь бенга́льскі аго́нь;

анто́нов ого́нь мед., уст. анто́наў аго́нь, гангрэ́на;

говори́ть с огнём гаварыць го́рача (з агнём, з запа́лам);

огнём и мечо́м агнём і мячо́м;

из огня́ да в по́лымя погов. з агню́ ды ў по́лымя;

днём с огнём не найдёшь днём з агнём не зно́йдзеш;

боя́ться как огня́ бая́цца як агню́;

ме́жду двух огне́й памі́ж двух агнёў;

нет ды́ма без огня́ погов. няма́ ды́му без агню́;

пройти́ ого́нь, во́ду и ме́дные тру́бы погов. прайсці́ аго́нь, ваду́ і ме́дныя тру́бы, пабы́ць на кані́ і пад канём;

бежа́ть, как от огня́ уцяка́ць, як ад агню́;

лить ма́сло в ого́нь ліць ма́сла ў аго́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)