вы́літы, -ая, -ае.

Вельмі падобны на каго-н.

Вадзік — в. бацька.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашкляне́лы, -ая, -ае.

Які стаў падобны на шкло, застылы.

Ашклянелыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грабе́ньчаты, -ая, -ае.

Падобны на грэбень (у 1 знач.).

Грабеньчатае лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

громападо́бны, -ая, -ае.

Вельмі гучны, падобны на гукі грому.

Г. крык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лапушны́, -а́я, -о́е.

Шыракалісты, падобны на лісце лопуху.

Лапушныя кусцікі лотаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сэрцападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па форме да сэрца¹ (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цестападо́бны, -ая, -ае.

Па ступені густаты, вязкасці падобны на цеста.

Цестападобная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыгарападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па форме і выглядзе на цыгару.

Ц. дырыжабль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дудкава́ты, -ая, -ае.

Падобны на дудку, круглы і пусты ўнутры.

Дудкаватае сцябло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праца́хкаць

‘утварыць гук, падобны да лёскату зубоў’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праца́хкаю праца́хкаем
2-я ас. праца́хкаеш праца́хкаеце
3-я ас. праца́хкае праца́хкаюць
Прошлы час
м. праца́хкаў праца́хкалі
ж. праца́хкала
н. праца́хкала
Загадны лад
2-я ас. праца́хкай праца́хкайце
Дзеепрыслоўе
прош. час праца́хкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)