транспарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Канвеер для перамяшчэння грузаў.

Падаваць пасылкі з аўтамашыны на т.

2. Ваенная машына для перавозкі пяхоты і грузаў.

|| прым. транспарцёрны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вульгарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падаць (падаваць) у груба спрошчаным, скажоным выглядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апелява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; зак. і незак.

1. Пада́ць (падаваць) апеляцыю (у 1 знач.; спец.).

2. да каго-чаго. Звярнуцца (звяртацца) за падтрымкай і пад. (кніжн.).

А. да грамадскасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белетрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Падаць (падаваць) у выглядзе мастацкага твора. Белетрызаваць дакументальны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падаваць — пада́ць (у 1–3, 5, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся; незак.

1. Незак. да падацца ​1.

2. Зал. да падаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туру́каць ‘грукаць’ (Арх. Федар.): Ту‑ру, ту‑ру, па дуброўкі, / Ды там едзіць пан вялікі (Куп. і пятр. песні), сюды ж ‘падаваць гукі (пра жаўну)’, туруру́кацьпадаваць гукі, турчаць’ (ТС). Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перазаяўля́ць

‘паўторна заяўляць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); паўторна падаваць заяўку на ўдзел каго-небудзь у чым-небудзь (перазаяўляць спартсменаў да пачатку матча)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перазаяўля́ю перазаяўля́ем
2-я ас. перазаяўля́еш перазаяўля́еце
3-я ас. перазаяўля́е перазаяўля́юць
Прошлы час
м. перазаяўля́ў перазаяўля́лі
ж. перазаяўля́ла
н. перазаяўля́ла
Загадны лад
2-я ас. перазаяўля́й перазаяўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перазаяўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

іржа́ць і (пасля галосных) ржаць, (і)ржу́, (і)ржэ́ш, (і)ржэ́; (і)ржы́; незак.

1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржа́нне і (пасля галосных) ржа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протя́гивать несов., в разн. знач. праця́гваць; (подавать — ещё) падава́ць; см. протяну́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)