даляжа́ць сов., разг., в разн. знач. долежа́ть;
д. да ве́чара — долежа́ть до ве́чера;
памідо́ры паві́нны яшчэ́ д. — помидо́ры должны́ ещё долежа́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цясно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Разм. Тое, што і цесната. Дзверы яе пакоя павінны быць заўсёды адчынены, каб маці не адчувала цясноты. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абста́віны, ‑він; адз. няма.
Сукупнасць умоў, пры якіх што‑н. адбываецца; абстаноўка (у 2 знач.). Жыццёвыя абставіны. □ Змяніліся абставіны, павінны змяніцца і спосабы барацьбы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармакапе́я, ‑і, ж.
Спец. Афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, праверцы, захоўванні, назначэнні лякарстваў і пералік лекавых рэчываў, якія павінны знаходзіцца ў аптэцы.
[Ад грэч. pharmakon — лякарства і poieō — раблю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бар’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Перагародка, якая ставіцца як перашкода на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш.
2. Наогул перашкода для чаго-н.
Супрацьапоўзневы б.
3. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе (уст.).
4. перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці.
Гукавы б.
|| прым. бар’е́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ба́гнішча, ‑а, н.
Вялікая багна. Мы адгэтуль пачаць нашу бітву павінны, Цераз багнішчы рушыць уперад наўпрост. Зарыцкі. // Тэрыторыя, занятая багнай. Адвечных вогнішчаў абшары Сасноўцы выйшлі пакараць. Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
земляко́п, ‑а, м.
Рабочы, які выконвае земляныя работы. Днём людзі ваявалі, а ўначы павінны былі станавіцца землякопамі. Мележ. Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рата́цыя, ‑і, ж.
1. Ратацыйная друкарская машына.
2. Спец. Перыяд часу, на працягу якога ўсе палі якой‑н. гаспадаркі павінны быць заняты культурамі ў адпаведнасці з севазваротам.
[Ад лац. rotatio — вярчэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стакро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Тое, што і маргарытка. [Гладыёлус на судзе кветак:] — Няма яшчэ Стакроткі, Чабору і Шыпшыны, але наш час кароткі, пачаць без іх павінны. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усёдарава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які даруе ўсё, усім. Якія б усёдаравальныя і добрыя мы ні былі, у імя справядлівасці павінны сказаць, што раманы .. [«Людзі на балоце» І. Мележа і «Даль палявая» Т. Хадкевіча] па сваіх ідэйна-мастацкіх якасцях не раўназначныя. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)