Перакулды́кнуцца ’перакуліцца’ (Бяльк.), смал. перекулды́кну́ться ’з цяжкасцю павярнуцца’. Рус. (Літва, Эстонія) перекулдыхну́ться ’перакуліцца’. Да пера- (гл.) і ⁺‑кулды́кацца, якое можна супаставіць з літ. kuldùkas ’драўляны абутак’, невыгоднасць карыстання якім прыводзіла да спатыкання і падання, асабліва ў снежную пару.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Разм. Будуючы, расшырыць па плошчы. — Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца.. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх, і быў план разбудаваць нанава ўсю фабрыку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Павярнуцца вакол сваёй восі; зрабіць кругавы рух. Грузавік глуха забурчаў, правае кола, каля якога валтузіўся Пятрок, пракруцілася са два разы. Хадановіч.

2. Круціцца некаторы час. Дзіця пракруцілася ў ложку ўсю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Пабудаваць што‑н., далучыўшы да ўжо існуючай пабудовы. Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх. Чорны. Уладкаваўся [Мірон Якімавіч] садоўнікам у калгасе, прыбудаваў трысценак да хаты, развёў садок, пчол... Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Намарска́цца ’напрацавацца’ (Янк. 1). Да марска́ць, марсану́ць (гл.); згодна з Мяркулавай, значэнне ’хутка рухацца’ (у тым ліку ў працы) развілося на базе супольнага для беларускага і чэшскага дзеясловаў значэння ’махаць, біць’, параўн. чэш. mrsknouti sebou (pri praci) ’хутка павярнуцца’ і пад., якія ўзыходзяць да прасл. *mьrskati, што разглядаецца як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. *merti ’біць’ (Этимология–1974, 60–61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак.

1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам ці канцом.

П. на адной назе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад частага, празмернага закручвання або распасціся напалам, на часткі ад кручэння.

Кран перакруціўся.

Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.

3. перан. Рэзка перамяніцца, перайначыцца (разм.).

Як жыццё перакруцілася.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заблытацца, зблытацца.

Ніткі перакруціліся.

|| незак. перакру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разваліцца, разбурыцца.

Старая хата развярнулася.

2. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху.

3. Пра наяўнасць месца для пэўных дзеянняў.

Там не р., малы ўчастак.

4. Размясціцца ў шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).

|| незак. разваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разваро́т, -у, Мо́це, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць дзеянне множання. Памножыць сем на дзевяць.

2. Павялічыць колькасць, памер, сілу каго‑, чаго‑н. Расцем усе. Ідуць гады, І сілы ты памнож. Ніколі паншчыне сюды Не павярнуцца больш! Броўка. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навярну́ць ’схіліць, пераканаць; нахіліць, пахіснуць; нагаварыць на каго-н.’ (Гарэц.), ’прымусіць’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’надумацца (сказаць)’ (карм., Мат. Гом.), сюды ж навярну́ццапавярнуцца’ (мядз., Жыв. сл.), ’адведаць’ (круп., «Полымя», 1980, 8, 253). Да вярну́ць з развіццём семантыкі ад ’вярнуць назад’, ’прымусіць адступіць’ да ’адведаць’, ’наваліць’, ’схіліць да чаго-н.’ і г. д., характэрнай для большасці славянскіх моў, параўн. укр. навернувся в хату, польск. nawrócić grzesznika (= схіліць да пакаяння), серб.-харв. навр́нути се ’зайсці, наведаць’ і інш., відаць, адлюстроўвае, акрамя шматзначнасці каранёвай марфемы, разгорнутую сінанімію прэфікса на-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развярну́цца, ‑вярнуся, ‑вернешся, ‑вернецца; зак.

1. Разваліцца, разбурыцца. Печ развярнулася ад выбуху.

2. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху. Жывіца зухавата развярнуўся. Паслядовіч. Машына дала задні ход, развярнулася і пайшла ў глыбіню лесу. Пальчэўскі.

3. Спец. Размясціцца ў шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак. // Перафарміравацца ў буйнейшую баявую адзінку.

4. Прыняць пэўны парадак. Журавы развярнуліся ў клін. Брыль.

5. Разм. Павярнуцца, адвёўшы руку ўбок. Дзядзька Цімох развярнуўся ды як даў Лявону поўху — той ледзьве з ног не зваліўся. Дубоўка. // чым, з чым (звычайна з адмоўем, словамі «як», «толькі» і інш.). Пра наяўнасць прасторы для пэўных рухаў (пры рабоце). Там з касою не развярнуцца. □ Вялікая печ, ложак паўз сцяну, стол і канапа. Яны займалі ледзь не ўсю хату, пакідаючы праход у другую палавіну і месца, як развярнуцца вілачнікам. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)