анамастыко́н, ‑а, м.

Спец.

1. Слоўнік або спіс уласных імён рознага тыпу, складзены паасобку для кожнай катэгорыі імён.

2. Сукупнасць уласных імён пэўнага этнасу для таго ці іншага перыяду.

[Грэч. onomastikón.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́скідку, прысл.

Разм.

1. Раскідаючы ногі. Ззаду за Андрэем калдыбаў уроскідку Юрка Даліна. Пташнікаў.

2. Паасобку, раскідана. Бярвенне ляжала ўроскідку. □ Неўзабаве паказаліся між дрэў уроскідку белыя камяніцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пахапаць усё паасобку. Аднекуль з-за бар’ера паявіліся дзяўчаты, уміг расхапалі цэглу і зніклі. Асіпенка. Але ўсіх жарэбчыкаў расхапалі сабе шасцікласнікі і сямікласнікі. Якімовіч. // Разм. Хутка раскупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасабе́йкупаасобку, па сабе’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Беларускае. Утворана ад зваротнага займенніка сябе пры дапамозе прыстаўкі па‑ і суфікса ‑к‑y (Шуба, Прыслоўе, 63) — варыянта суфікса ‑к‑i (удоўжкі, ту́такі). Інфікс ‑й‑, магчыма, пад уплывам прыслоўяў: слуц. аднэйка ’аднойчы’, глус. двойкі ’двойчы’, тройкі ’тройчы’. У іншых слав. мовах лексемы адрозніваюцца суфіксамі: рус. арханг. поособице, польск. posobkiem, w posobicy, серб.-харв. по̀себице, по̀себно, макед. посебно (укр. зосібна) ’паасобку’, польск. posobnie, posobny, н.-луж. posobicy, чэш. posobný ’па чарзе, (ісці) адзін за адным’, ст.-слав. пособь ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суку́пнасць, ‑і, ж.

Спалучэнне, агульная колькасць, сума чаго‑н. Мова замацоўвае кожную думку паасобку і ўсю сукупнасць думак чалавека. Юрэвіч. Колькасць запазычанай лексікі і яе характар залежаць перш за ўсё ад сукупнасці фактараў гістарычнага, культурнага і сацыяльна-эканамічнага парадку. Жураўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго (што). Усадзіць (многіх) на месца.

Р. гасцей.

2. каго (што). Пасадзіць паасобку адзін ад аднаго.

Р. непаслухмяных вучняў.

3. што. Перасадзіць расліны радзей, у іншае месца.

Р. агуркі.

Р. агрэст.

4. што. Моцным ударам разбіць, параніць, разламаць (разм.).

Р. галаву.

Р. акно.

|| незак. расса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. расса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. і расса́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Межс́об, межсо́бку ’паміж сабой’ (паўн.-усх., Нас., Рам. 3; віл., Мат.). Толькі беларускае. Карскі (2, 70 і 193) гаворыць аб незвычайным утварэнні. Лексемы можна лічыць калькай з літ. tarpùsavyje ’паміж сабой’, да якой далучаўся прыслоўны суфікс ‑ку (магчыма, па аналогіі да прыслоўя паасобку). Параўн. і н.-луж. mjazsobnje ’паміж сабой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уразбро́д, прысл.

У беспарадку, паасобку, нядружна. Курсанты павярнуліся ўразброд. Новікаў. Птушкі выбраліся скора, Чарадою і ўразброд. Глебка. Некаторыя [дзяўчаты] спужаныя ад нечаканасці, другія са здзіўленнем адарваліся ад працы, паспешна разагнуліся, прывіталіся ўразброд... Васілевіч. // перан. Без лагічнай паслядоўнасці (пра думкі, словы і пад.). Людзі перагаворваліся вяла, за няшчырымі ўразброд словамі хаваліся нейкія важныя думкі, а можа, і справы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)