Пухня́к (пухніэк) ’падбярозавік’ (беласт., Ніва, 1979, 28 кастр.). Ад пухны (гл.), параўн. пухляк ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ссякну́ць ‘рэзкім рухам зрушыць пазванкі’ (Скарбы; Наша Ніва, 2004, 22 кастр.). Да сякаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расцяле́па, розтэле́па ’чалавек, які робіць усё абыякава’ (беласт., Ніва, 1979, 24 чэрв.). Да целяпа́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́прище ср., книжн. (поле деятельности) по́ле дзе́йнасці; ні́ва, -вы ж.; (арена) арэ́на, -ны ж.;

рабо́тать на литерату́рном по́прище працава́ць на літарату́рнай ні́ве.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наўчва́ль ’галопам (пра хуткі бег каня)’ (беласт., Ніва, 10 жніўня 1980 г.), науджвил ’тс’ (пін., Жыв. сл.). Гл. учвал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ні, ‑ей; адз. няма.

Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння. Зарыцкі. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Чарнышэвіч. // Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Броўка. Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Румя́нка ’роўная, без пад’ёмаў і спускаў дарога’ (беласт., Ніва, 1980, 9 сакав.). Параўн. польск. дыял. rum ’праход, вольны шлях’. Гл. рум2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапаро́вы ’стараста арцелі лесарубаў’ (беласт., Ніва, 1973, 11 лістап.). Утворана ад тапор (гл.) па мадэлі, характэрнай для польск. szeregowy ’радавы’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́брэд ’брод, пераход ці пераезд праз возера ці раку’ (Чэрн.); ’пакрытая вадой лясная дарога’ (беласт., «Ніва», 1974 г.). Да брод, брысці́ (гл.); параўн. ву́бродок ’тс’ (КСТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць пустым, пазбавіцца таго, што змяшчаецца, напаўняе. Федзя сачыў за.. [бычком], не адрываючы вачэй, аж пакуль не апусцела вядро. Гамолка. // Стаць пустым, голым. Не пужайся, што бедная ніва Апусцела з канца да канца. Купала.

2. Стаць бязлюдным, пустым, нежылым. Хіма спехам выбралася са сваімі пажыткамі, і Гарасёў падворак апусцеў назаўсёды. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)