бля́клы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў яркасць фарбаў, афарбоўкі; няяркі. [Шапка] была зашмальцаваная, з аколышам невыразнага, бляклага колеру. Хадкевіч. На бляклым небасхіле ўдалечыні ўжо запалілася і ціха гарэла адзінокая, самотная зорка. Быкаў. Неба было халоднае, бляклае, быццам нехта сінькі капнуў у яго і яна тонка-тонка распусцілася па ўсім купале. Лобан. // Які страціў свежасць; вялы; бледны. Аднастайны ландшафт. Выгаралыя на сонцы светла-жоўтага колеру бляклыя травы. Сяргейчык. // перан. Без бляску, без румянцу; бледны, выцвілы. Бляклы твар. □ У вачах Тосі — бляклых і змрочных — адбіўся спалох. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сму́так ‘пачуццё суму, маркоты, жалю’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Ласт., Байк. і Некр., ашм., Стан.), ‘цяжкі час, цяжкі стан, цяжкія абставіны’ (Растарг.), ‘нуда, сум, цяжкія думкі’ (Варл.), смуто́к ‘тс’ (ТС), сму́тны ‘сумны, невясёлы’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ), смуткава́ць ‘сумаваць, маркоціцца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. смуток ‘сум, маркота’ (Альтбаўэр), смутныи ‘сумны, невясёлы’ (XVII ст., Карскі 2-3, 446). Укр. сму́ток ‘смутак’, сму́тний ‘смутны’, рус. сму́тныйняяркі, невыразны’, польск. smutek, smętek, smutny, чэш. smutek, smutný, славац. smótok, smutny, балг. смътен ‘невыразны, няясны’, макед. сматен ‘тс’, ст.-слав. съмѫтьнъ ‘устрывожаны, збянтэжаны’. Прасл. *smǫtъkъ, *sъmǫtьnъ ад *sъmǫtiti (гл. смута). Мяркуецца, што *sъmǫtek раней уяўляўся як бажаство, якое ўвасабляла ‘смутак, маркоту’, параўн. каш. smątk ‘д’ябал’, укр. гуц. смуч ‘чорт’ (Н. Хобзей, Гуцульска міфологія, 2002, 167), і сму́ток ‘чорт’ (КСТ), параўн. a smútki jehó wiedajuć (Федар. 4). Гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 148; SEK, 4, 324. Борысь (SEK, 4, 325) і Брукнер (329) лічаць міфалагічнае значэнне другасным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цьмя́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь прыкметы, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.). Цьмяны агеньчык запалкі аблізаў па чарзе кожны з шнуроў. Лынькоў. Вечар поле цемраю ахутае, Цьмяны месяц прыплыве здалёк. Панчанка.

2. Цёмны, пацямнелы. Жаўранкі не баяцца такога дажджу, як сёння. Іх не відаць у цьмяным небе, а толькі песня звініць. Брыль. Мабыць,.. [жанчына] не спала ўжо некалькі начэй, — пра гэта сведчылі цьмяныя кругі пад вачыма. Васілёнак. // Без бляску, без выразнага колеру. [Андрэйка] ўзяў цьмяны каменьчык, пацёр яго аб шчаку, і той адразу нібы ажыў, заблішчаў. Бяганская. Калі на падаконніках і дзвярах фарба стала цьмянай, ёй можна надаць бляск. «Беларусь». // Невыразны, няясны. Цьмяны экземпляр машынапісу. □ З канверта вываліўся цьмяны здымак, зроблены фатографам-аматарам. Даніленка.

3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд). Вочы .. [маці] цьмяныя, калісьці шэрыя, ажыўляла прыкметная трывога і надзея. Мележ. Перад .. цьмяным, несвядомым позіркам [першабытнага чалавека] рассцілаліся тыя ж самыя голыя схілы скал. В. Вольскі.

4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы. Цьмяная фармуліроўка. □ З далёкай Нямеччыны прыходзілі цьмяныя чуткі аб надыходзячай там рэвалюцыі. Лынькоў. // Ледзь улоўны, слабы; нязначны. Першы перавод прынёс у дом не толькі грошы, але і цьмяны пробліск надзеі. Пальчэўскі. Яшчэ здалёк Іна пазнала Артура, яе першае каханне, яе мару і цяперашнюю цьмяную надзею. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую фізічную сілу, недастаткова дужы фізічна. Слабы барэц. Слабы конь. / у знач. наз. сла́бы, ‑ага, м. — Чуў, што ваўкі — санітары? Лес ачышчаюць ад хворых і слабых? — гэта ўмяшаўся Левановіч. Пташнікаў. / Пра мышцы, рукі, ногі. Слабай, з сінімі пражылкамі ў пальцах рукой старая адвяла ад сябе працягнутую сынаву руку. Каршукоў. // Кволы, хілы, хваравіты. Слабыя грудзі. Слабыя нервы. Слабае здароўе. Слабае дзіця. □ [Дзед:] — А я якраз і быў такі — стары і з выгляду слабы... Шуцько. Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустах цялушачка. Ды такая слабая, лядашчая, што сама і не ўстане. Якімовіч. / на што, чым. Разм. Слабы па ногі. Слабы розумам. □ Слабы... [Яначка] па выпіўку. У галаве ад першай чаркі лёгкі туман. Крапіва. Душой і целам я — не слабы, Узяў ад бацькі моц лясную. І. Калеснік. // Знясілены, абяссілены (ад хваробы, стомы і пад.). Яшчэ хворы, слабы, як ён пойдзе дамоў? Куляшоў. Вакол... [Вані] на нарах ляжалі людзі. Яны былі слабыя, як мухі. Бядуля. // З аслабленым успрыманнем; прытуплены (пра зрок, слых, памяць і пад.). Слабыя здольнасці. Слабая памяць. □ [Чмаруцька:] — На грамату патрэбны добрыя вочы. А вочы ў мяне слабыя. Лынькоў. // Які робіцца з малым фізічным намаганнем. Слабы рух рукі.

2. Пазбаўлены стойкасці, цвёрдасці; які не вызначаецца цвёрдым характарам. Слабы характар. Слабая воля. □ Ён быў слабы, змучаны і бязвольны, гэты чалавек. Чорны. Цяпер Міця слабы, разгублены, а такі ён ісці да Сюзанны не хоча. Навуменка. // Які мае схільнасць, цягу да чаго‑н. (звычайна адмоўнага). Слабы да выпіўкі. Слабы да азартных гульняў. Слабы да жаночага полу.

3. Нетрывалы, нямоцны. Слабы плот. Слабы замок. Слабая загарадка. Слабыя сцены. □ У далёкія рэйсы шафёры пускаліся неахвотна — шыны былі слабыя, маторы працавалі з перабоямі, як сэрца ў хворага чалавека. Шахавец.

4. Нізкі па якасці і колькасці, марны, мізэрны. Слабы ўраджай. Слабы ўрадзіўся лён.

5. Не здольны наступаць ці абараняцца; дрэнна ўзброены. Слабы праціўнік. Слабы тыл. Слабая абарона.

6. Які не мае моцнай улады, аўтарытэту, не можа аказаць вялікага ўплыву на што‑н. Слабы кіраўнік. Слабая арганізацыя.

7. Які мае невялікую магутнасць, сілу, энергію. Слабы ток. Слабы матор. □ [Алёшка:] — Я не хачу старцёрам заводзіць — акумулятар ужо слабы. Лобан.

8. Не здольны аказаць моцнае дзеянне на каго‑, што‑н. Слабы яд. Слабае лякарства. // Ненасычаны, нямоцны. Слабы раствор еду. Слабы тытунь.

9. Нязначны па сіле праяўлення, напружанасці. Слабы штуршок. Слабае цячэнне. □ Пажоўклая лістота таполяў дробна трымцела на слабым ветры. Савіцкі. [Коркія] хацелася плакаць слабымі старымі слязамі. Самуйлёнак. // Нягучны (пра шум, крыкі, гукі і пад.). Пясок шоргае аб жалеза, за кармой чуюцца слабыя ўсплёскі. Каршукоў. Голас данёсся слабы, дрыготкі, ледзь не з плачам. Кулакоўскі. Аднойчы ліпеньскім ранкам за дошкамі пачуўся слабы піск. Гарбук. // Няяркі, цьмяны (пра святло). Удалечыні паказаліся слабыя агеньчыкі. Гурскі. // Недастаткова выразны, неглыбокі, няясны. Слабы след. Слабыя абрысы. □ — Можа, у вас есці няма чаго? — спытаў Юрка. — Не-е-е... — слабая ўсмешка асвятліла бледны Рыгоркаў твар. Курто.

10. Недастаткова абгрунтаваны, малапераканальны. Слабая падстава. □ — Гэта слабы доказ. Рыгор Апанасавіч, — заўважыў дырэктар. Якімовіч.

11. Нязначны, малы. Слабая дапамога. □ А ці ён [Данілка] вернецца? Хто знае — Надзея слабая ў самой. Колас. Рыгор Пятровіч, адарваўшыся ад кулямёта, радасна працягнуў Лубяну рукі. — Яўген Сяргеевіч! Падмога? — Слабая. Я адзін. Шамякін. // Які не адпавядае патрабаванням; недастатковы. Слабая спартыўная падрыхтоўка вучняў. Слабае валоданне замежнай мовай. Слабая распрацаванасць тэхнікі эксперыменту. // Які не дасягнуў належнага ўзроўню развіцця; адсталы. Распачалася спрэчка, які калгас лічыць слабым і цяжкім. Шахавец. // Недасканалы па мастацкай форме і па зместу. Слабая к Слабае апавяданне. Слабы канцэрт. Слабая карціна. □ Трапіў слабы вершык Дзесьці ў друк насценны. Памяркоўны крытык Працадзіў: — Не дрэнна! Лужанін. Чытаю ўсю маладую паэзію, часта з добрай зайздрасцю, часам прыдзірліва падкрэсліваючы надуманы і слабы радок. Грахоўскі.

12. Які дрэнна ведае ці выконвае сваю работу, сваю справу. Слабы інжынер. Слабая студэнта. Слабы клас. // у чым, па чым. Разм. Які дрэнна ведае што‑н., недастаткова ўмелы ў чым‑н. Слабы ў матэматыцы. Слабы па музыцы. □ [Люба] ў вучобе слаба, засталася на другі год на тым жа курсе ў медыцынскім інстытуце. Лынькоў.

13. Не цвёрды, не тугі, не густы. Слабы грунт. Слабая горкая парода. □ Падняўся вецер і разагнаў слабыя, мокрыя хмары. Нікановіч.

14. Нямоцна зацягнуты. Слабая папруга.

•••

Слабае месца (слабы бок) каго-чаго — недахоп чый‑н. або чаго‑н.

Слабая струнка (струна) каго гл. струнка.

Слабы на язык — балбатлівы.

Слабы пол гл. пол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)