уры́вачны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які адбываецца ўрыўкамі. Урывачныя сустрэчы. // Няпоўны, які складаецца з урыўкаў. Урывачныя звесткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаўлі́к, ‑у, м.
Недастатковы, няпоўны ўлік чаго‑н.; непрыняцце да ўвагі чаго‑н. поўнасцю. Недаўлік сапраўдных умоў працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курта́ты, -ая, -ае (разм.).
1. 3 кароткім або адсечаным хвастом (пра жывёл).
К. сабака.
2. перан. Невялікага росту, малы, кароткі.
К. чалавек.
3. Цесны (пра адзенне).
К. пінжачок.
4. перан. Няпоўны, абмежаваны (іран.).
К. канспект.
|| наз. курта́тасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палаві́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складае палавіну чаго‑н.; няпоўны. Палавінная цана.
2. Гіст. Заснаваны на аддачы палавіны ўраджаю ўласніку зямлі за карыстанне ёю. Палавінная арэнда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адры́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі.
2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі, адрывісты. Адрывачныя фразы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мезані́н, ‑а, м.
Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дом з мезанінам. □ Над ганкам — надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце. Хадкевіч.
[Іт. mezzanino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мезані́н ’няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома’ (ТСБМ). З рус. мезанин, мезонин, якое праз франц. mezzanine з італ. mezzanino ’тс’ < mezzano ’сярэдні’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 322; Фасмер, 2, 593 і 594; Крукоўскі, Уплыў, 79).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недабо́р, ‑у, м.
Няпоўны збор, набор каго‑, чаго‑н.; недабраная колькасць каго‑, чаго‑н. [Данілевіч] ведаў, як цяжка перажывала Мар’яка ў мінулым годзе недабор сямідзесяці цэнтнераў бульбы з гектара. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўме́сяца, м.
1. Палавіна месяца (у 2 знач.). Паўмесяца Мікола ўжо не выходзіў з чыгуначнага рэстарана. Новікаў. Міця атрымаў заработак — сто пяцьдзесят карбованцаў за паўмесяца. Навуменка.
2. Палавіна месяца (у 1 знач.); няпоўны дыск месяца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недастатко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае чаму‑н., якім‑н. патрэбам. Недастатковыя сродкі. Недастатковыя тэмпы росту вытворчасці. // Слабы, малы. Недастатковы вопыт.
2. Які патрабуе папаўнення, няпоўны; нездавальняючы. Недастатковыя веды. // Негрунтоўны, несур’ёзны. Недастатковая прычына для слёз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)