нежыццяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае здольнасці падтрымліваць і захоўваць жыццё. Нежыццяздольныя клеткі арганізма.

2. перан. Няздольны існаваць і развівацца. Нежыццяздольная тэорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыстасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны прыстасавацца да чаго‑н. [Стрыжоў] наогул выглядаў нейкім самотным, непрыстасаваным да жыцця. Карпаў. // Непрыдатны, непадыходзячы для чаго‑н. Непрыстасаванае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недалэ́нга ’недалужная асоба; недарэка, няўклюда’ (стаўбц., Жыв. сл.; Сцяшк.), недалёнга ’тс’ (Сцяц.; шчуч., міёр., З нар. сл.), ’нязграбны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недалЗнгіняздольны, няздатны’ (Жд. 2), ’няякасны (пра зерне)’ (Сл. ПЗБ), недалужныняздольны, няздатны’ (свісл., Шатал.), недалэнгаваты ’нязграбны, няўдалы’ (Жд. 2). З польск. niedołęga, niedołężny, гл. недалуга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апусто́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апустошыць.

2. у знач. прым. Пазбаўлены маральных сіл, духоўнага зместу; няздольны да творчага жыцця. Апустошаная душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездага́длівы, ‑ая, ‑ае.

Няздольны хутка здагадвацца, прымаць правільнае рашэнне; някемлівы. — Дай ножык! — Навошта? — спытаў Юра. — Які ты нездагадлівы! — адказала маці, але сын ужо ўсё зразумеў. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безабаро́нны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны абараніць сябе, пастаяць за сябе, пазбаўлены абароны. І хлапчук нечакана адчуў сябе такім безабаронным, маленькім і кволым перад гэтай вялікай ноччу, гэтым лесам. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай іроніяй. Шамякін. // Няздольны пакрыўдзіць; няшкодны. Разам з другімі рагатаў і «князь». Смяяўся шчыра, да слёз, і на хвіліну здаўся бяскрыўдным дзіцем, якому яшчэ патрэбна нянька. Карпюк. // Няздольны пакрыўдзіцца, някрыўдны; вельмі дабрадушны. [Павел] быў настолькі бяскрыўдны і бездапаможны, што з ахвотай адклікаўся, калі мы яго клікалі барабаншчыкам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недзеяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Кніжн. Няздольны да дзеяння, да дзейнасці. Недзеяздольная арганізацыя.

2. Спец. Які не мае права рабіць дзеянні юрыдычнага характару і не нясе адказнасці за свае ўчынкі. Недзеяздольны кліент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляме́шка1 ’рэдкая страва з мукі’ (ТСБМ). Да ляме́ха (гл.).

Ляме́шка2 ’няўклюдны, непаваротлівы чалавек’, лемешы́шчэ ’вельмі няздатны, няздольны, непаваротлівы чалавек’ (ТС). У выніку пераносу значэння з ле́мех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тупало́бы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Някемлівы, неразумны, няздольны; тупагаловы. Ды і што ім сказаць, Тупалобым і дзікім, Зразумець хіба могуць яны, Што таго ты жадаў, Каб у шчасці вялікім Людзі працы жылі На прасторы зямным. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)