неизя́щный нязгра́бны; (некрасивый) непрыго́жы; (неэлегантный) неэлега́нтны; (неграциозный) неграцыёзны; (грубый) гру́бы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каза́рма, -ы, мн. -ы, -за́рм і -аў, ж.
1. Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей.
2. перан. Пра вялікі непрыгожы змрочны будынак.
|| прым. каза́рменны, -ая, -ае.
Казарменная дысцыпліна.
○
Казарменнае становішча — пастаяннае знаходжанне ў вайсковай часці або на прадпрыемстве людзей, пераведзеных на ваеннае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
несамаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін. Колас. Хлопец.. нізкарослы, несамавіты на выгляд, а вытрымка ў яго такая, што кожны можа пазайздросціць. Кулакоўскі.
2. Не зусім добры; дрэнны. Несамавіты настрой. □ Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая: то грузлі ў балоце, то прабіваліся праз гушчары. Мележ. // Які не заслугоўвае пахвалы, адабрэння; непрыгожы. Несамавіты ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Несураз (нисуразъ) ’непрыгожы’ (Мікуцкі, Шестой отч.), ’агідны’ (Анім.), рус. несуразый ’непрыгожы; недарэчны’, несуражий ’непрыгожы, нялоўкі’. Рускія словы, суадносныя з суразый, суражый ’прыгожы’, тлумачаць як вытворныя ад слав. rarъ (гл. раз), гл. Трубачоў, Зб. Романскаму, 141; Фасмер, 3, 806 і інш. Беларускае слова можна суаднесці з сурджыцца ’скасавурыцца’ (Сл. ПЗБ), для якога не выключана сувязь з рожа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нігілю́зны ’непрыгожы, неахайны’ (жлоб., Жыв. сл.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыпэ́ха ’непрыгожы чалавек з вельмі шырокім тварам і носам’ (Клім.). Да ляпёха 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Зрабіўшы непрыгожы ўчынак, трапіць у няёмкае становішча; асароміць сябе. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Мне і хацелася гэта зрабіць, і баяўся, каб не асароміцца перад цёткай Марыляй. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неви́дный
1. няба́чны; (неприметный) непрыме́тны, разг. непрыкме́тны;
2. (незначительный) разг. нязна́чны; (не выдающийся) не выда́тны;
неви́дная до́лжность невялі́кая паса́да;
3. (невзрачный на вид) разг. несамаві́ты; непрыго́жы;
неви́дный из себя́ несамаві́ты (непрыго́жы) з вы́гляду;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лапе́за ’аляпаваты, нязграбны, непрыгожы чалавек з расплясканымі тварам і носам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.), ’непаваротлівы, нехлямяжы’, лапе́зны ’тс’ (Бяльк.), лапе́зішча ’морда’ (Нас.), лапе́за ’неахайны чалавек’ (Мат. Маг.), ’гультайка, беларучка’, лапе́зіна ’тс’ (Яўс.), ’непаседа’ (Мат. Гом.), ’тоўстая, непаваротлівая жанчына’ (Растарг.), смал. лапёза ’тс’, лапёзовый ’непрыгожы’. Балтызм, параўн. літ. lepéža ’непаваротлівы’, ’лапа, лапішча, (шырокая) ступня’. Гл. таксама ляпе́за.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Несамавіты ’непрыгожы, няважны; нястрыманы’ (Гарэц.), ’несамастойны, непрыгожы; не маючы ўнутранай годнасці’ (Касп., Шат.), ’няякасны’ (Сл. ПЗБ), несамовіты ’неразумны, дурнаваты’ (ТС), nisamavity ’не зусім добры’ (Варл.), укр. несамови́тий ’раз’юшаны, сам не свой; у вышэйшай ступені моцны’, рус. пск. несамови́тый ’непрыгожы, нязграбны’, польск. niesamowity ’які мае зносіны з д’яблам; сам не свой’ (з укр., Варш. сл.). Утворана пры дапамозе адмоўя не ад менш ужывальнага самавіты (гл.); развіццё «адмоўнай» семантыкі звязана з канкрэтызацыяй зыходнага значэння, якое мае агульны (аморфны) характар, параўн. у Насовіча: самовитый ’настоящий, самый лучший’, у сваю чаргу «адмоўная» семантыка магла ўплываць на значэнне зыходнага слова, параўн. самовіты ’разумны’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)