непрыго́жы, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены прыгажосці.

Н. твар.

Н. голас.

2. Заганны, несумленны, нядобры.

Н. ўчынак.

|| наз. непрыго́жасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыго́жы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непрыго́жы непрыго́жая непрыго́жае непрыго́жыя
Р. непрыго́жага непрыго́жай
непрыго́жае
непрыго́жага непрыго́жых
Д. непрыго́жаму непрыго́жай непрыго́жаму непрыго́жым
В. непрыго́жы (неадуш.)
непрыго́жага (адуш.)
непрыго́жую непрыго́жае непрыго́жыя (неадуш.)
непрыго́жых (адуш.)
Т. непрыго́жым непрыго́жай
непрыго́жаю
непрыго́жым непрыго́жымі
М. непрыго́жым непрыго́жай непрыго́жым непрыго́жых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непрыго́жы

1. в разн. знач. некраси́вый; (о внешности — ещё) невзра́чный;

н. по́чырк — некраси́вый по́черк;

н. вы́гляд — невзра́чный вид;

н. ўчы́нак — некраси́вый посту́пок;

2. неизя́щный;

~жая рэч — неизя́щная вещь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыго́жы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае гармоніі ў сваіх абрысах, афарбоўцы; пазбаўлены прыгажосці. Непрыгожы дом. Непрыгожая тканіна. // Непрыемны па свайму гучанню (пра голас, музыку, гукі і пад.). Непрыгожы голас.

2. Які мае непрывабную знешнасць (пра чалавека). Зрэшты, фройляйн была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару. Брыль. І назваць.. [Эльзу] непрыгожай нельга. Толькі прыгажосць яе непрывабная, чужая. Чарнышэвіч.

3. Заганны, несумленны, нядобры. Непрыгожы ўчынак. Непрыгожая гісторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыго́жы únschön, nicht schön; hässlich (брыдкі, агідны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

брыдо́цце

‘непрыгожы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. брыдо́цце
Р. брыдо́цця
Д. брыдо́ццю
В. брыдо́цце
Т. брыдо́ццем
М. брыдо́цці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няві́дны, -ая, -ае.

1. Недаступны для зроку; нябачны.

2. Несамавіты, непрыгожы на выгляд.

Нявідная дзяўчынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыдо́цце

‘тое, што выклікае агіду; непрыгожы чалавек’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. брыдо́цце
Р. брыдо́цця
Д. брыдо́ццю
В. брыдо́цце
Т. брыдо́ццем
М. брыдо́цці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

несамаві́ты, -ая, -ае.

1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы.

Н. на выгляд.

2. Не зусім добры; дрэнны.

Несамавітая дарога.

|| наз. несамаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некази́стый несамаві́ты; нява́жны; (некрасивый) непрыго́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)