бурда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. пагард. Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або рэдкая (вадкая) ежа; баланда. Калі ўсе з Шуравага вагона атрымалі па порцыі бурды, немец зазірнуў у вагон, ці ўсе выйшлі. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямкі́ня, немкіня, ’немка, нямая жанчына’ (Сл. ПЗБ). Старажытнае вытворнае на *‑упі параўн. укр. німкеня, балг. немки‑ ня ’немка’; магло ўзнікнуць на мясцовай глебе ад немка ’немка, нямая жанчына’, нямко ’нямы чалавек’ (Сл. ПЗБ). Гл. немец, нямы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спалатне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць бледным, падобным на палатно (ад спалоху і пад.). Немец спалатнеў і пачаў паднімаць рукі ўгору. Грахоўскі. Твар.. [Надзі] зусім спалатнеў, пальцы сутаргава скамечылі хустку, што была накінута на плечы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разно́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разнасіць.

2. у знач. прым. Які стаў прасторным, вялікім ад працяглага нашэння. Цяпер малады немец загаварыў да немца ў разношанай пілотцы, тады сказаў нешта тым, што стаялі ззаду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціпу́н, ‑а, м.

Хвароба птушак — храсткаваты нараст на канцы языка.

•••

Ціпун на язык каму — нядобрае нежаданне таму, хто сказаў што‑н. непрыемнае, непажаданае. [Мігуцкі:] Пакуль вы надумаецеся, дык немец сцапае вас, як курапатку. [Ганна Якаўлеўна:] Ціпун вам на язык! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́кнемец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мка1 ’нямая жанчына’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Федар., Бяльк., ТС), укр. ні́мка, рус. не́мка, польск. niemka. Да *němъy гл. нямы́.

Не́мка2 ’немка’ (ТСБМ), укр. ні́мка, рус. не́мка, польск. Niemka, чэш. Němka, славац. Nemka. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад *němъ (гл. нямы́), паралельнае да немец2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́; незак.

1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі; шалясцець.

Л. крыламі па вадзе.

Дождж лапоча па страсе.

2. Хутка, нязвязна гаварыць, паспешліва расказваць (разм.).

Вінавата л.

3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным; балбатаць (разм.).

Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала.

4. Незразумела гаварыць, гаварыць на чужой, незнаёмай для каго-н. мове; невыразна вымаўляць.

Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.

Немец лапатаў нешта незразумелае.

|| зак. пралапата́ць, -пачу́, -по́чаш, -по́ча; -пачы́.

|| наз. лапата́нне, -я, н. і ло́пат, -у, М -паце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

контрразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Спецыяльныя органы дзяржавы для процідзеяння разведцы праціўніка, для барацьбы са шпіянажам, дыверсіямі і пад. Гонкель быў немец-каланіст з Украіны, даўнішні агент нямецкай разведкі. Але год шэсць назад савецкая контрразведка парвала ўсе ніткі яго сувязей, арыштавала ўсіх, хто ведаў яго і каго ён ведаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глумі́ць, глумлю, глуміш, глуміць; незак., што.

Разм.

1. Марна траціць, псаваць. Шкада было глуміць мяккі даўгунец, старанна выпаланы калгаснымі дзяўчатамі. Грахоўскі.

2. Здзекавацца, насміхацца з каго‑, чаго‑н. Большасць ведала, што сыны ваююць за праўду, якую глуміў немец, за Расеюшку, за цара, а больш нічога не ведалі, а хоць і ведаў хто, дык маўчаў, бо быў на вачах старасты, урадніка і земскага. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)