тараба́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Тайнапісны, крыптаграфічны. Тарабарскае пісьмо.
2. перан. Незразумелы з-за складанасці вырашэння. Тарабарская мова. // Пазбаўлены сэнсу, бязглузды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цьмя́ны, -ая, -ае.
1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).
2. Цёмны, пацямнелы.
Цьмянае неба.
3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).
4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы.
Цьмяная фармулёўка.
|| наз. цьмя́насць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
д’я́бальшчына, ‑ы, ж.
Разм. (звычайна ў клічных выразах). Пра незразумелы збег абставін, недарэчнае становішча. — Што за д’ябальшчына: замок адкрыты, а дзверы не адчыняюцца. Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́тмык ’глыбокае месца ў рацэ, дзе раней быў млын’ (Яшк., слаўг.). Няясна. Магчыма, нейкае пераўтварэнне з вотмут, вотмыт, але канкрэтны шлях незразумелы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тараба́рскі ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу, бязглузды’, тараба́ршчына ’агульнае незразумелае гаварэнне, гоман’, тараба́рыць ’займацца пустымі размовамі, балбатаць’ (ТСБМ). Параўн. укр. тараба́рщина, тараба́рити ’тс’, рус. тараба́рский ’незразумелы, пазбаўлены сэнсу’, тараба́рщина ’нешта незразумелае’, тараба́рить ’балбатаць, займацца пустымі размовамі’, ст.-рус. тарабарская грамота (XV ст.) ’сістэма тайнапісу’. У аснове ўтварэнняў спалучэнне тары-бары (гл.), зыходным лічыцца рус. тараба́р ’балбатун’ (Фасмер, 4, 20; Новое в рус. этим., 230), вытворнае ад адпаведнага дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
устрыво́жанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан устрывожанага. На сэрцы быў нейкі незразумелы неспакой, вельмі падобны на ўстрывожанасць, і .. [Барашкін] спачатку не лог даўмецца, адкуль гэта. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невня́тный
1. невыра́зны; (плохо различаемый) неразбо́рлівы; (неясный) няя́сны;
2. (непонятный) уст. незразуме́лы; (неясный) няя́сны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тума́нны, -ая, -ае.
1. гл. туман.
2. Ахутаны, засланы туманам.
Т. бераг ракі.
Туманная раніца.
3. Расплыўчаты, няясны; бачны як цераз туман.
Вырысоўваліся туманныя сілуэты будынкаў.
4. перан. Які мае няясны сэнс; незразумелы.
Туманныя разважанні.
5. перан. Невыразны, цьмяны.
Туманныя вочы.
Т. позірк.
|| наз. тума́ннасць, -і, ж. (да 3—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неразгада́ны, ‑ая, ‑ае.
Які патрабуе разгадкі; незразумелы, загадкавы. Усіх хвалявала неразгаданая таямніца. Ваданосаў. Люблю сядзець уначы каля вогнішча, падкладаць у сіняе полымя дровы, ды слухаць іх трэск — мудрую неразгаданую гаворку. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невытлумача́льны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які не паддаецца тлумачэнню, вытлумачэнню; незразумелы. Невытлумачальны факт. Невытлумачальнае пачуццё. □ З .. пункту погляду [буржуазных эстэтаў] індывідуальнасць — сама сабе мера і закон, яна ўсё тлумачыць у мастацтве, сама ж невытлумачальная. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)