незразуме́лы, -ая, -ае.

1. Такі, які цяжка, немагчыма зразумець.

Незразумелыя словы.

2. Загадкавы, дзіўны.

Незразумелая трывога.

|| наз. незразуме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незразуме́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. незразуме́лы незразуме́лая незразуме́лае незразуме́лыя
Р. незразуме́лага незразуме́лай
незразуме́лае
незразуме́лага незразуме́лых
Д. незразуме́ламу незразуме́лай незразуме́ламу незразуме́лым
В. незразуме́лы (неадуш.)
незразуме́лага (адуш.)
незразуме́лую незразуме́лае незразуме́лыя (неадуш.)
незразуме́лых (адуш.)
Т. незразуме́лым незразуме́лай
незразуме́лаю
незразуме́лым незразуме́лымі
М. незразуме́лым незразуме́лай незразуме́лым незразуме́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

незразуме́лы

прыметнік, адносны

незразуме́лы непоня́тный, нея́сный; невразуми́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незразуме́лы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка, немагчыма зразумець. Незразумелае пытанне. Незразумелая мова. □ Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў. Бядуля. Уперадзе коннікаў ціха пасоўваўся вялізны аўтобус. Яшчэ не выцвіў лак на ім, не пасц[іра]ліся незразумелыя жоўтыя літары і знакі. Лынькоў. // Такі, які цяжка дакладна вызначыць, ахарактарызаваць; загадкавы, дзіўны. Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем. Шамякін. Я ўсё часцей лаўлю ў цішы Даўно забытай песні водгук, Што сее дзесь на дне душы Незразумелую трывогу. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непоня́тный незразуме́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коснаязы́кі, -ая, -ае.

1. Хворы на коснаязыкасць (у 1 знач.).

2. Невыразны, незразумелы (пра мову).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тараба́рскі, -ая, -ае.

1. Тайнапісны, крыптаграфічны.

Тарабарскае пісьмо.

2. перан. Бяссэнсавы, незразумелы (разм.).

Тарабарская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́дкавы, -ая, -ае.

Незразумелы, непазнаны, таямнічы.

Загадкавая з’ява.

Загадкава (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. зага́дкавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.

Чытаючы, унікнуць.

У. ў незразумелы тэкст.

|| незак. учы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)