вуалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Наўмысна рабіць што‑н. не зусім ясным, выразным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумы́сна, прысл.

З намерам, знарок, наўмысна. Цудоўная ноч!.. Ніяк не прыдумаць такую сумысна! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., што.

Наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, зацяняць сутнасць чаго-н.

|| зак. завуалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

У завуаліраванай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зман, -у, м.

1. Словы, учынкі, дзеянні, якія наўмысна наводзяць іншых на памылкі.

Паддацца на з.

2. Стан падманутага; памылковае, ілюзорнае ўяўленне аб чым-н.

Увесці каго-н. у з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Не́містам, нэмыстом ’знарок, наўмысна’ (пін., Нар. лекс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарачы́та ’назнарок’ (Яруш., Бяльк.), нарочыта ’тс’ (Растарг.), рус. нарочитонаўмысна; даволі многа’, польск. naro‑ czyto ’поўна, дастаткова, значна; урачыста’, славац. пагосце ’ўрачыста, ’серб.-харв. нарочито ’спецыяльна; наўмысна’, балг. нарочито ’тс’. Да *пагосць > параўн. ст.-слав. нарочитъ ’асаблівы, выдатны, праслаўлены’, гл. парок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Наўмысна ўвесці ў зман каго-н., абысціся несумленна з кім-н., не выканаць абяцання.

На цэлых сямнаццаць тысяч ашукала прадаўшчыца.

|| незак. ашу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўмы́сля, прысл.

Тое, што і наўмысна. Ідзе Віктар наўмысля марудна, ледзь пераступаючы нагамі, каб як даўжэй працягнуць дарогу. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завуалі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завуаліраваць.

2. у знач. прым. Няясны, наўмысна скрыты. У завуаліраваным выглядзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто наўмысна ўчыніў пажар.

Падпальшчыкаў знайсці не ўдалося.

Падпальшчык вайны (пагард.) — той, хто вядзе прапаганду захопніцкай вайны; агрэсар.

|| ж. падпа́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падпа́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)