мо́рак, -ку м.

1. мрак;

начны́ м. — ночно́й мрак;

2. перен. (расстройство) помраче́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смяртэ́льнікначны матыль’ (Сцяшк. Сл.). Гл. смерць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́ччу, прысл.

У начны час. Вылецелі з Масквы ноччу. Кулакоўскі. Ноччу ляпіў мокры снег, раскісалі дарогі, .. а ўвесь дзень імжэў не то дождж, не то снег. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уно́чы, прысл.

У начны час, ноччу. Нас паліла сонца ўдзень, Халадзіў уночы цень. Бядуля. Вітанне таму, хто ў суровыя годы Не ведаў спакою ні ўдзень, ані ўночы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шук, -у, мн. -і, -аў, м.

1. мн. Дзеянні таго, хто шукае, адшукванне каго-, чаго-н.

У пошуках прыстанішча.

2. часцей мн. Разведачныя работы па выяўленні чаго-н. (спец.).

Геалагічныя пошукі.

3. Разведка, разведвальная баявая аперацыя (спец.).

Начны п.

|| прым. по́шукавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Но́чка ’назва птушкі’: Чо́рная птушка, лета́е вечером, розбура́е гнёзда (Куч.), ну́чка ’кажан’ (Сіг.), ню́чка ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж ну͡очканачны матыль’ (Ніва, 1979, 4 лістап.). Да ноч, параўн. славац. nockaначны матыль’, балг. нощно пиле ’кажан’ і пад. Параўн. начні́ца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вартаўні́к, ‑а, м.

Чалавек, які ахоўвае што‑н. Каля крамы мясцовага сельпо ходзіць начны вартаўнік, паглядае на вокны, што свецяцца ў познюю пару, ды прыслухоўваецца да мернага пастуквання паравіка. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мана́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Жан. да манах.

2. Начны матыль з чорнымі палосамі і плямамі на крылах і брушку, вусень якога з’яўляецца шкоднікам раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сельпо́, нескл., н.

1. Сельскае спажывецкае таварыства. Каля крамы мясцовага сельпо ходзіць начны вартаўнік, паглядае на вокны, што свецяцца ў познюю пару ды прыслухоўваецца да мернага пастуквання паравіка. Шахавец.

2. Разм. Магазін сельскага спажывецкага таварыства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)