пуга́ч 1, ‑а, м.

Цацачны пісталет, які страляе пістонамі або коркам.

пуга́ч 2, ‑а, м.

Драпежная начная птушка атрада соў. Дзесьці вухкаў пугач, яго дзікі крык гулка разносіўся па сонным лесе. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́лія ’пярэдадне свята, пост перад святам’ (Нас.), ст.-бел. вилия, вилея ’тс’ (1539 г.). Запазычана з польск. wilia < wigilia ’тс’ < лац. vigiliaначная імша’ (Мацэнаўэр, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́мра ж.

1. мрак м., тьма, темнота́;

начна́я ц. — ночно́й мрак; ночна́я тьма (темнота́);

2. перен. темнота́, тьма; неве́жество ср., неве́жественность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зала́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго.

Разм.

1. Стаміць, замучыць ласкамі. Залашчыць шчаня.

2. Выклікаць прыхільнасць да сябе, задобрыць ласкамі. Начная зязюленька Дзённую перакукуе, Залашчыць, задобрыць, Зашэпча і так зачаруе, Што ўсё стане іншым. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казадо́й, ‑я, м.

Начная насякомаедная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам. Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан. В. Вольскі. Пад Закалюжжам, там, на Ваўкаўні, гукалі совы; крычаў, аж стагнаў, казадой — птушка начы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кажа́н, ‑а, м.

Начная млекакормячая жывёліна з шырокімі перапончатымі крыламі; лятучая мыш. Нячутна носяцца кажаны, кожны раз знячэўку нагадваючы летам птушак. Брыль. А ў цёмных хадах, з сярэдзіны, вяліся кажаны, якіх мы таксама лічылі за птушак. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́хта, -ы, ДМ -хце, мн. -ы, вахт і -аў, ж.

1. У флоце: неадлучнае дзяжурства, а таксама змена, якая нясе такое дзяжурства.

Заступіць на вахту.

Несці вахту.

Начная в.

2. Месца, дзе знаходзіцца дзяжурны, вахцёр; памяшканне для вахцёраў (разм.).

Ключы на вахце.

3. перан., чаго або якая. Самаадданая, поўная энтузіязму праца ў азнаменаванне чаго-н. (высок.).

Працоўная в.

|| прым. ва́хтавы, -ая, -ае.

В. журнал.

Вахтавая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл. kyka, kykati або літ. kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл. mora (серб.-харв. мо̀раначная пачвара’, славен. móra ’тс’, чэш. můra ’тс’, польск. mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

1. Неадлучнае дзяжурства па ахове бяспекі на суднах; варта. Заступіць на вахту. Начная вахта. // Адказнае дзяжурства наогул. Невялікі калектыў [метэастанцыі] удзень і ўначы нясе вахту — сочыць за атмасфернымі з’явамі, фіксуючы любую нязначную змену надвор’я. «Маладосць».

2. перан. Праца, якая вызначаецца высокім энтузіязмам або надзвычай адказная ці ганаровая. Працоўная вахта. Вахта міру.

[Гал. wacht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)