цанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.
Абл. Таргавацца; настойваць на пэўнай цане. І нібы прываражыў, прыўрочыў — пасля яго [мужчыны] ніхто не падыходзіў, не цанаваўся з Дзімкам за сена. Капыловіч. [Стафанковіч] ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго! За вашу фатыгу я цанавацца не буду! Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пі́льма ’налягаючы, прымушаючы, настойваючы’ (Нас.). З пільна, якое з піліць? ’прымушаць, настойваць’, ’часта прыгадваць, гаварыць, “дзяўбеш” (гл.), або са спалучэння *пічьма піліць, што перадае інтэнаўнасць дзеяння таго ж дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыжы́ліць, прыжы́ліваць ’прыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прылі́ць ’заліць’, прыліва́ць ’настойваць (настойку)’; таксама аддзеяслоўны назоўнік прылі́ўка (прылі́вачка) ’падліўка’ (Ян.). Да ліць (гл. лі́цца) з развіццём і пашырэннем семантыкі; ст.-рус. приливати, рус. прилива́ти, укр. прилива́ти ’заліваць; паліваць; даліваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуда́, -ы́, ДМ дудзе́, мн. ду́ды і (з ліч. 2, 3, 4) дуды́, дуд, ж.
Беларускі духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок, які надзімаецца праз трубку.
Іграць на дудзе.
Араць — не ў дуду іграць (з нар.).
◊
Дзьмуць у сваю дуду (разм., неадабр.) — настойваць на сваім.
І дуды вобземлю (разм.) — аб канчатковай развязцы чаго-н.
|| прым. ду́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
намага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. з інф. Сіліцца, старацца што‑н. зрабіць. Дзіця намагалася сесці і зноў падала. Гроднеў. Віцька намагаўся нешта сказаць, ды ўсё не мог. Пянкрат.
2. Дамагацца выканання, ажыццяўлення чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Не, ты мне ўсё-такі скажы, — намагаўся Шыпулька. — Прызнайся, а то я збягу з гэтага будаўніцтва: каго ты любіш? Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Навя́ліцца ’навязвацца, нападаць; пападацца’ (Нас.), ’унадзіцца, дзейнічаць настойліва і неадступна’ (Бяльк.), ’настойліва і упарта ажыццяўляць сваё жаданне, сваю думку’ (Гарэц.), ’прывязацца да чаго-небудзь раптоўна’ (Мядзв.), ’накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі’ (ушац., Нар. сл.), навяльвацца ’настойваць, настойліва дамагацца’ (Гарэц.), ’прыставаць, чапляцца, навязвацца’ (Юрч.). Да вяліцца ’прагна хацець чаго-н.’, далейшая этымалогія якога няпэўная (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насто́й 1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).
Насто́й 2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойла ’месца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пля́мпаць ’плявузгаць, балбатаць’ (гродз., Лекс. балтызмы). Гукапераймальнага паходжання, зыходнае плям! гл. плямкага. Параўн. балг. плямпам ’тс’ і літ. plempti ’тс’, апошняе можа суадносіцца з plepėti ’ілгаць, балбатаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 7!), якое ўзыходзіць да анаматапеічнага і.-е. *р!е‑ (Фрэнкель, 616), што, адпаю не дае падстаў настойваць на запазычанні, параўн. польск. plaplać ’гаварыць многа і абы-што’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)