Ле́ктра ’электрычнасць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Скажонае народнае слова, як і драг. лётрыка (І. Лучыц-Федарэц).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
міф, ‑а, м.
1. Старажытнае народнае паданне аб паходжанні свету і з’яў прыроды з фантастычнымі вобразамі багоў і легендарных герояў. Антычныя міфы.
2. перан. Нешта фантастычнае, неверагоднае; вымысел. Вялікая бітва пад Масквой у 1941 годзе развеяла міф аб непераможнасці гітлераўскіх войск. «Беларусь».
[Ад грэч. mýthos — паданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.
Разм. Павялічыць у нейкай колькасці; размножыць. Гордыя за народнае слова, што так буйна развілося і дало такі багаты плён, як творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, мы ўзважваем тыя здабыткі, якія намножыла наша літаратура. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Сямірадуга, семіра́дуга ’вясёлка’ (ТС). Народнае пераасэнсаванне радуга (гл.) на базе сем радоў, гл. сем і рад 1, альбо семантычны эліпсіс сямі колераў радуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Левізава́ць ’праводзіць праверку па маёнтку’. Сапсаванае народнае з рэвізаваць. З левізаваць ўтворана левізацыя ’рэвізія’ (Насовіч, 266). Аналагічна ле візорэвізор. Таксама і ўкр. лівізор ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схаласо́піць ’распрадаць за нішто’ (Сцяшк. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне на базе мясцовага хало́сны ’халасты, нежанаты’ (гл.), другая частка нагадвае народнае хвіласо́п ’філосаф’ (Нас.), chwałazòp ’тс’ (Пятк. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апалчэ́нне, ‑я, н.
1. У старажытнасці — войска, якое ў час вайны набіралася з шырокіх народных мас.
2. Дапаможнае войска, якое фарміруецца ў час надзвычайных абставін на добраахвотных асновах з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы. Такімі ж доўгімі здаваліся і ўсе наступныя дні, аж пакуль .. [Сяргей] не трапіў у народнае апалчэнне. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляворвар ’рэвальвер’ (Шат.). Сапсаванае народнае рэвальвер, якое (праз рус.) з франц. revolver ’тс’. Аднак націскное о падказвае нам аб іншай крыніцы запазычання — польск. rewolwer, якое з англ. revolver ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вістэ́рко ’люстэрка’ (Жд., 1) пашкоджанае (народнае). Ад люстэ́рка (гл.) < польск. lusterko < іт. lustro. Пачатковае в‑ прыстаўное: лʼ магло адпадаць; параўн. драг. ю́стро ’люстэрка’, тады на месцы зіяння ўзнікала в‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. каго-што. Прызнаць у кім-, чым-н. знаёмага, знаёмае.
Пакой быў такі чысты, што яго нельга было п.
2. Тое, што і апазнаць.
3. каго-што. Зразумець, набыць веды пра што-н., атрымаць сапраўднае ўяўленне пра каго-, што-н. (кніжн.).
П. тайны Сусвету.
П. народнае жыццё.
4. што. Зведаць, перажыць (кніжн.).
П. гора.
|| незак. пазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць.
|| наз. пазна́нне, -я, н. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)