вынахо́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вынайшаў што-н.

Нарада вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

|| ж. вынахо́дніца, -ы, -ніц.

|| прым. вынахо́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік выдавецтва, газеты або друкарні, які чытае і правіць карэктуру.

|| прым. карэ́ктарскі, -ая, -ае.

Нарада карэктарскай (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а⁵, прыназ. з М.

Ужыв., каб паказаць прыблізны або дакладны час дзеяння.

Цягнік адправіўся а самай поўначы.

Гадзіне а дзявятай раніцы пачалася нарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наря́д-зака́з нара́д-зака́з, род. нара́да-зака́за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

семина́р-совеща́ние семіна́р-нара́да, род. семіна́ра-нара́ды м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

днява́льны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Радавы салдат сутачнага нарада, які сочыць за падтрыманнем парадку і чысціні і наглядае за маёмасцю.

Выкананне абавязкаў днявальнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канферэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Сход, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, арганізацый, устаноў для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў.

Міжнародная к.

Навуковая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танкабудаўні́к, ‑а, м.

Спецыяліст па танкабудаванню. Нарада танкабудаўнікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партсовеща́ние ср. (парти́йное совеща́ние) партнара́да, -ды ж. (парты́йная нара́да).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звеннявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. звяно.

2. у знач. наз. звеннявы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Кіраўнік звяна (у 3 знач.).

Нарада звеннявых.

|| ж. звеннява́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)