накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.

2. што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).

Н. чарцёж.

3. што і чаго. Напісаць (разм.).

Н. сказ у сшытку.

4. перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.

Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нацурыцьнамеціць, назначыць’ (Шпіл.). Відаць, ад цур ’чур’, параўн. кураць ’крычаць чур! або чур у месці! пры знаходках, якая ў такім выпадку належыць таму, хто першы яе зачураў (г. зн. адзначыў)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўзя́цце ’адвага, дзёрзкасць’, паўзяце ’набрацца (смеласці, ахвоты)’, паўзяцца ’хутка набыць навыкі ў рабоце, налажыцца’, ’стаць адважным аж да дзёрзкасці’ (Нас.). Паланізм. Параўн. польск. powziąć ’прыняць, задумаць, намеціць’, ’адчуць (упэўненасць), powzięcie (się) — дзеянне ад powziąć (się). Да ўзяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Прызначыць на якую-н. пасаду, працу.

Н. загадчыкам кафедры.

2. што. Намеціць, вызначыць тэрмін.

Н. сустрэчу на вечар.

3. што. Устанавіць (зарплату, пенсію і пад.).

Н. пенсію.

4. што. Прысудзіць (у якой-н. гульні).

Н. штрафны ўдар.

5. што. Паставіць знак, пазначыць меткай.

Н. дрэвы на высечку.

|| незак. назнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. назначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. за кім-чым, каго-што і без дап. Пасачыць з мэтай догляду; паклапаціцца пра каго-, што-н.

П. за дзецьмі.

Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей (з нар.). Прыгледзь тут, а я адлучуся ў магазін.

2. каго-што. Намеціць для набыцця, скарыстання (разм.).

П. сабе касцюм.

П. месца для будоўлі.

|| незак. прыгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыгля́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начерта́ть сов., книжн., уст.

1. накрэ́сліць; (написать) напіса́ць, мног. панапі́сваць; (наметить) наме́ціць;

2. перен. накрэ́сліць, напіса́ць, мног. панапі́сваць; (определить) вы́значыць (на бу́дучае), прадказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падагу́ліць, ‑гулю, ‑гуліш, ‑гуліць; зак., што.

Падлічыць суму, падвесці вынікі вылічэнняў. Падагуліць суму расходаў. Падагуліць вынікі надояў малака. // Падвесці вынікі якой‑н. работы, справы, намеціць выгады; абагульніць. Падагуліць сказанае. Падагуліць вынікі сацспаборніцтва. □ Час падагуліць усе змены, усё тое новае, што з’явілася ў мове ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да нашых дзён. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., што.

Расставіць значкі, зрабіць меткі на чым‑н. з мэтай раздзелу, размеркавання і пад.; абазначыць, намеціць знакамі. Зноў загаманілі, закрычалі мужчыны. Нарэшце, размецілі шнуры, пачалі цягнуць ну маркі. Асіпенка. На вялікім перапынку Іван Сямёнавіч паклікаў вучняў на двор, каб разам размеціць, дзе зрабіць клумбы, а дзе распланаваць спартыўную пляцоўку. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

1. Кінуць у некалькі прыёмаў нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу камення.

2. Кідаючы, скласці ў якой-н. колькасці, напоўніць.

Н. кошык яблыкаў.

Н. пяць стагоў сена.

3. Скласці ў агульных рысах; хутка намеціць, напісаць, намаляваць што-н.

Н. план выступлення.

|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. на́кід, -у, М -дзе, м. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Збрэзь ’так поўна, што пераліваецца’ (Юрч. Фраз. 3). Рус. бранёй, збрэзь ’з верхам’. Няясна. Да кораняў бераг, берагчы? Параўн. польск. дыял. zbereź (< усх.-слав.?): zberezie wyprawiać ’даказваць’, «chowajcie mi go przy malej zberezie» (Карловіч), літ. išbrė́žti ’начарціць, правесці лінію’, užьrėžtiнамеціць’. Параўн. бранск. брэзко́тка ’невялікая конусападобная торбачка са званочкам для збору грошай у царкве’, адкуль брэзкальные деньги ’грошы, сабраныя такім чынам’ (Растаргуеў, Бранск.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)