наме́рвацца I несов.

1. намерева́ться, реша́ть, вознаме́риваться;

2. (чым) наце́ливаться; заноси́ть (что); см. наме́рыцца2

наме́рвацца II несов., страд. наме́риваться; см. наме́рваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нары́ціцца ’нарыхтавацца, мець намер’ (Бяльк.), ’наважыцца зрабіць што-небудзь’ (браг., З нар. сл.), ’намерыцца’ (рэч., Мат. Гом.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), адлюстроўвае прасл. *ryti ’імкнуцца’, паралельнае да *гъиаН ’імкнуцца зрабіць што-небудзь’, ’старанна працаваць’, параўн. кашуб. zarevac (*zaryvati) ’заўзята працаваць’, рус. наройный ’старанны’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пава́жыцца 1, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Вызначыць сваю вагу шляхам узважвання.

пава́жыцца 2, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Пасмець, асмеліцца. Дні паднявольныя болей не вернуцца; Эх, не надзенуць нам пут... Хай хто паважыцца, хай хто намерыцца — Сам імі будзе ён скут! Чарот. [Бацька:] — Як паважыцца хто памерацца сілаю, гукні свой народ, і ён зноў абароніць цябе. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поползнове́ние ср. (намерение) наме́р, -ру м.; (замысел, умысел) наме́р, -ру м.; (покушение) зама́х, -ху м.;

сде́лать поползнове́ние зрабі́ць наме́р; (вознамериться) наме́рыцца; (попытаться) паспрабава́ць, папрабава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытысянамерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Імкліва рушыць у якім‑н. кірунку. У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножак шашкі і памкнуліся на кулямёт. Лобан. Калі гарматы пылілі па вуліцы, нечая шэрая фігура памкнулася ў цагляны дом. Няхай.

2. Намерыцца, паспрабаваць што‑н. зрабіць. Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое. Чарнышэвіч. Зянон вопрамеццю кінуўся ў дзверы.. Жонка памкнулася яго стрымаць, але дзе там! М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́жыцца, ‑важуся, ‑важышся, ‑важыцца; зак., з інф.

Намерыцца нешта зрабіць. Камендант наважыўся ўласнаручна адабраць сцягі і стаў праціскацца праз натоўп. Пестрак. Усе бачаць, як бусел наважыўся быў ужо сесці на гняздо, але раптам узляцеў угору і доўга лятаў. Лынькоў. // Рашыцца, адважыцца на што‑н. Карызна прыехаў з пэўным рашучым намерам: ён наважыўся, нарэшце, пагаварыць начыста з Рачкоўскім, адкрыць яму ўсе свае сумненні. Зарэцкі. Цымончык перасунуў трохі ногі, адклаў убок беражліва шапку, .. але казаць не наважыўся. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́жыць 1, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Наважыць цукру для расфасоўкі.

нава́жыць 2, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., з інф.

Намерыцца што‑н. рабіць або зрабіць. [Паходня] наважыў прасіць, каб яму адтэрмінавалі залікі за першы курс партыйнай школы. Хадкевіч. Малады інжынер наважыў арганізаваць догляд тэхнікі па-новаму. Кухараў. // Рашыць, вырашыць. Вятроў адразу наважыў не страляць: трэба было берагчы патроны. Лупсякоў. Нарэшце .. [Люба] наважыла кінуць работу ў клубе і заняцца толькі хатняю справай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наманы́ ’наўгад’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’наўздагад, навослеп, пэўна не ведаючы дарогі’ (слуц., Полымя, 1988, 7, 203). З прыназоўнікава-іменнай канструкцыі *на маны, дзе другая частка — аддзеяслоўны назоўнік у він. скл. мн. л. (Шуба, Прысл., 141), параўн. наманяцьнамерыцца’ (Сцяшк. Сл.), namanuć ’надумаць’ (Арх. Федар.), наману́цца ’надумацца’ (Сл. ПЗБ), дзе ў якасці зыходнага аўтары слоўніка дапускаюць літ. manytys ’надумаць’; тады першаснае значэнне злалучэння ’куды ўздумаецца (ісці, ехаць і пад.)’. З фармальнага боку пры наяўнасці мани ’абман, хлусня’, ’пах, тое, што прываблівае’, ’здань’ і інш. аддзеяслоўных утварэнняў ад * танін няма патрэбы дапускаць уплыў літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

1. Зрабіць вострым. Пасля абеду бацька заткнуў сякеру за пояс і з парога кінуў: — Я ў вёску, да Базыля. Навастрыць трэба. Курто.

2. перан. Зрабіць больш адчувальным. Аўгіння Цітаўна прыўзняла галаву, навастрыла слых. М. Ткачоў.

•••

Навастрыць вушы — пачаць уважліва прыслухоўвацца; насцеражыцца. Максімка раскрыў галаву і навастрыў вушы, бо яму цяпер не відно было, што робяць маці з дзядзькам. Сабаленка. Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам.. Гнеды навастрыў вушы, зафыркаў. Якімовіч.

Навастрыць лыжы — сабрацца, намерыцца ўцячы, пайсці адкуль‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)