наме́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. з інф. Займець намер што-н. зрабіць.

Н. паехаць на экскурсію.

2. Нацэліцца, замахнуцца.

Н. сякерай для ўдару.

|| незак. наме́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наме́руся наме́рымся
2-я ас. наме́рышся наме́рыцеся
3-я ас. наме́рыцца наме́рацца
Прошлы час
м. наме́рыўся наме́рыліся
ж. наме́рылася
н. наме́рылася
Загадны лад
2-я ас. наме́рся наме́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час наме́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наме́рыцца сов.

1. реши́ть, вознаме́риться;

2. (чым) наце́литься; занести́ (что);

н. сяке́рай для ўда́ру — занести́ топо́р для уда́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. з інф. Займець намер што‑н. зрабіць. Намерыцца паехаць у падарожжа. □ Рыгор Яўхімавіч цвёрда намерыўся заўтра ж пагутарыць з .. Дашчынскай. Асіпенка. Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася. Мележ.

2. Нацэліцца; падняць што‑н. для выстралу, удару і пад. Ён намерыўся і стрэліў. □ [Вайсковец:] — Я падпусціў .. [чалавека] на крокаў дзесяць, намерыўся і шпурнуў у яго сякерай — іншай зброі ў той момант са мной не было. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́рвацца, наме́рыцца bebsichtigen vt; vrhaben vt; die bsicht hben; im Snne hben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вознаме́риться сов. наме́рыцца, нава́жыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́рыцца сов., разг., см. наме́рыцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нава́жыць², -ва́жу, -ва́жыш, -ва́жыць; зак., з інф.

Намерыцца што-н. рабіць або зрабіць; вырашыць.

Н. правесці конкурс дзіцячых малюнкаў.

Н. перайсці на іншую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́жыцца, -ва́жуся, -ва́жышся, -ва́жыцца; зак., з інф.

Намерыцца нешта зрабіць, рашыцца на што-н.

Н. сказаць праўду.

Н. пераехаць у другі горад.

|| незак. нава́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Памсці́цца ’адважыцца, намерыцца’ (Бяльк.), ’адпомсціць у зручны момант’ (Гарэц.). Гл. по́мсціць. Першае значэнне магло ўзнікнуць у выніку расшырэння семантыкі ’наме́рыцца адпо́мсціцьнаме́рыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)